Камітэт па правах чалавека асудзіў Беларусь за пакаранне Грунова

2014 2014-12-01T09:26:00+0300 2014-12-01T15:26:56+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/grunou.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Аляксандр Груноў. Фота: gp.by

Аляксандр Груноў. Фота: gp.by

Камітэт па правах чалавека ААН сур'ёзна занепакоены тым, што Беларусь прывяла ў выкананне смяротныпрысуд у дачыненні даасобы, скарга якойзнаходзілася на разглядзеКамітэта. Камітэт быў праінфармаваны аб тым, што смяротны прысуд, вынесены Аляксандру Грунову, прыведзены ў выкананне 22 кастрычніка бягучага года.

Аляксандр Груноў быўпрызнаны вінаватым у забойстве і прысуджаны да смяротнага пакаранняГомельскім абласным судом у снежні 2013 года. Ён звярнуўся са скаргай у Камітэт, сцвярджаючы, што судовы працэс быў несправядлівым, і што ён быў асуджаны на падставе прызнання сваёй віны, якое ён зрабіў без прысутнасці адваката. У адпаведнасці з абавязацельствам Беларусі згодна з Міжнародным пактам аб грамадзянскіх і палітычных правах Камітэт па правах чалавека прасіў беларускія ўлады прыпыніць выкананне прысуду даразгляду справы. Такія запыты з'яўляюцца абавязковымі з пунктугледжання міжнароднага права.

"Пазіцыя Камітэта па правах чалавека адносна незадавальнення просьбы Камітэта аб прыняцці часовых мер абароны ў пазбяганне непапраўнай шкоды застаецца нязменнай",  заявіў сэр Найджэл Родлі, старшыня Камітэта. Ён падкрэсліў, што Беларусь не першы раз прыводзіць у выкананне смяротны прысуд у дачыненні да заяўнікаў, чые зарэгістраваныясправы знаходзяцца на стадыі разгляду.

"Гэта ўяўляе сабой сур'ёзнае парушэнне Беларуссю сваіх міжнародна-прававых абавязацельстваў", - адзначыў Сэр Найджэл.

У адпаведнасці са сваёй звычайнай практыкай Камітэт па правах чалавекапрацягне разгляд справы Грунова, нягледзячы на прывядзеннепрысуду ў выкананне.
 
"Гомельская Вясна"

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international