Трэцяя адміністратыўная справа заведзеная на Юрася Беленькага

2014 2014-12-01T14:08:16+0300 2014-12-01T14:16:25+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/bielienki.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Юрась Беленькі. Фота: svaboda.org

Юрась Беленькі. Фота: svaboda.org

Намесніка старшыні КХП-БНФ Юрася Беленькага збіраюцца судзіць у трэці раз. 3 снежня ў судзе Менскага раёна будзе разгледжаная адміністратыўная справа за парушэнне парадку правядзення масавага мерапрыемства – мітынгу ў Курапатах пад час Дзядоў 2 лістапада. Пачатак суду ў 11 гадзін.

Першая адміністратыўная справа разглядалася 17 лістапада. Юрася Беленькага прызналі вінаватым у парушэнні парадку правядзення масавага мерапрыемства —шэсця ў Курапаты 2 лістапада на Дзяды. За неўзгадненне з міліцыяй захадаў бяспекі падчас вулічнай акцыі ён мусіць выплаціць 20 базавых велічыняў — 3 мільёны беларускіх рублёў.

Затым 28 лістапада Ленінскі суд Менску аштрафаваў намесніка старшыні КХП-БНФ Юрася Беленькага за арганізацыю дазволенага шэсця ў Лошыцу 9 лістапада. Паводле рашэння суддзі Марыны Запаснік, Юрась Беленькі як арганізатар шэсця ў Лошыцкі Яр, якое адбылося 9 лістапада, ня выканаў рашэнне Менгарвыканкаму аб аплаце паслуг міліцыі, якая забяспечвала парадак на мерапрыемстве. За гэта суддзя пакарала Беленькага штрафам у 30 базавых велічынь — гэта 4,5 мільёна рублёў.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international