Андрэя Мялешку будуць судзіць 2 снежня

2014 2014-12-01T08:51:08+0300 2014-12-01T08:51:08+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/mialeshka-andrej-grodna-2.jpg
Андрэй Мялешка

Андрэй Мялешка

Незалежнага журналіста з Гародні Андрэя Мялешку зноў будуць судзіць за супрацу з незалежнымі СМІ без акрэдытацыі. 29 лістапада ён атрымаў позву ў суд заказным лістом. Судзіць журналіста будуць 2 снежня ў Ленінінскім судзе Гародні.

- Мне прывезлі позву ў сувязі з тым, што на мяне ўзбуджана адміністрацыйная справа па артыкуле 22.9 частка 2 – незаконны выраб і распаўсюд інфармацыі, у тым ліку гэта супраца з Беларускім Радыё Рацыя. Я браў інтэрв’ю ў прафесара Гарадзенскага ўніверсітэта Валерыя Чарапіцы падчас прэзентацыі кнігі “400 імёнаў Гарадзеншчыны” ў абласной гарадзенскай бібліятэцы. Матэрыял быў змешчаны на інтэрнэт-старонцы Радыё Рацыя, і ў сувязі з гэтым на мяне заведзена яшчэ адна справа.

Андрэя Мялешку ўжо трэці раз у гэтым годзе прыцягваюць да адміністрацыйнай адказнасці за журналісцкую дзейнасць без акрэдытацыі, якой немагчыма атрымаць у Міністэрстве замежных спраў Беларусі. Журналіст лічыць чарговую справу супраць яго палітычна матываванай і называе гэта забаронай на прафесію. Апрача Андрэя Мялешкі позву на суд па тым жа артыкуле чакае незалежная журналістка з Бярозы Тамара Шчапёткіна.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international