Прымусовая падпіска на выканкамаўскую газету "Шахцёр"

2014 2014-11-30T22:29:44+0300 2014-11-30T22:29:44+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/shahcior-logo.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Мясцовыя ўлады абавязваюць салігорскія прадпрыемствы аформіць ведамасную падпіску на сваю афіцыйную газету “Шахцёр”. Прымусовая індывідуальная падпіска таксама ўскладзена на прадпрыемствы і арганізацыі раёна.

Па атрыманай мясцовымі праваабаронцамі інфармацыі, старшыня Салігорскага райвыканкаму Аляксандр Рымашэўскі “рэкамендаваў” усім кіраўнікам прадпрыемстваў і арганізацый Салігорскага раёна “актыўна падпісацца” на грамадска-палітычную газету “Шахцёр”, заснавальнікам якой з’яўляецца Салігорскі раённы выканаўчы камітэт. “З мэтай ідэалагічна правільнага інфармавання насельніцтва раёна аб палітычнай і сацыяльна-эканамічнай сітуацыі ў краіне, Мінскай вобласці, на Салігоршчыне” старшыня райвыканкаму таксама “рэкамендаваў” прыняць меры па актыўнаму і масаваму удзелу ў падпісной кампаніі на газету работнікаў працоўных калектываў.

Следам за зваротам Аляксандра Рымашэўскага кіраўнікі прадпрыемстваў і арганізацый Салігоршчыны атрымалі ліст ад галоўнага рэдактара газеты “Шахцёр” Сяргея Квіткевіча. Спасылаючыся на “рэкамендацыю” Аляксандра Рымашэўскага, галоўрэд без лішніх эўфемізмаў уведаміў адміністрацыі салігорскіх прадпрыемстваў аб неабходнасці ўжо абавязковага афармлення ведамаснай падпіскі на газету, а таксама давёў квоту на індывідуальную падпіску не менш за 50% ад колькасці работнікаў у працоўным калектыве. Да таго ж, паведмаляюць мясцовыя праваабаронцы, кіраўнікі прадпрыемстваў абавязаны прадставіць справаздачу аб выкананні плана па падпісцы на газету “Шахцёр” у ідэалагічны аддзел Салігорскага райвыканкаму.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international