Алена Танкачова абскарджвае рашэнне аб высылцы з краіны

2014 2014-11-28T17:17:40+0300 2014-11-28T17:30:29+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/tankachova.jpg
Алена Танкачова. Фота: БелаПАН

Алена Танкачова. Фота: БелаПАН

Праваабаронца Алена Танкачова 28 лістапада падала скаргу ў ГУУС Мінгарвыканкама на рашэнне Першамайскага РУУС аб высылцы з Беларусі.

«Сёння скарга была зарэгістраваная ва ўстаноўленым парадку. Зараз еду дамагацца, каб Першамайскае РУУС на падставе пададзенай скаргі прыпыніла высылку на тры месяцы», — паведаміла Танкачова.

Нагадаем, 5 лістапада Першамайскае РУУС прадпісала Танкачовай на працягу месяца пакінуць Беларусь і забараніла ёй наведваць краіну ў найбліжэйшыя тры гады.

Абскарджанне рашэння прадугледжвае прыпыненне прадпісання аб высылцы на тры месяцы.

Пра гэта праваабаронцы 20 лістапада на асабістым прыёме паведаміў начальнік дэпартамента па грамадзянстве і міграцыі МУС Беларусі Аляксей Бягун.

Танкачова з'яўляецца грамадзянкай Расіі, але жыве ў Беларусі прыблізна 30 гадоў, мае тут нерухомасць і пастаянную працу.

На працягу 20 гадоў яна і Цэнтр прававой трансфармацыі, які яна ўзначальвае, аказваюць прафесійную юрыдычную і экспертную падтрымку некамерцыйным арганізацыям Беларусі, а таксама ў сітуацыях з парушэннямі правоў чалавека.

Падставай для рашэння ўлад сталі факты нязначнага перавышэння хуткасці аўтамабілем Танкачовай, зафіксаваныя відэакамерамі.

Сем тысяч подпісаў, сабраныя грамадскімі актывістамі пад просьбай не высылаць Танкачову з краіны, на рашэнне ўлад не паўплывалі.

Паводле прадпісання УУС Першамайскага раёна Мінска ад 5 лістапада, на працягу месяца Танкачова павінна пакінуць тэрыторыю Беларусі, уезд на якую ёй забаронены ў найбліжэйшыя тры гады.

Прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці лічаць дзеянні ўлад непрапарцыянальнай і палітычна матываванай санкцыяй, звязанай з прафесійнай дзейнасцю праваабаронцы.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international