Марына Лобава: Наведала сына, ён чакае вызвалення

2014 2014-11-27T15:52:51+0300 2014-11-27T15:52:51+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/lobava_maryna.jpg
Марына Лобава. Фота: svaboda.org

Марына Лобава. Фота: svaboda.org

Марына Лобава, маці маладафронтаўца Эдуарда Лобава, які адбывае пакаранне ў Івацэвіцкай калоніі, 25 лістапада мела спатканне з сынам. Спатканне працягвалася каля 2 гадзінаў. Размова ішла праз шкло па тэлефоне.

Тэрмін зняволення Эдуарда Лобава набліжаецца да сканчэння. Ён павінен выйсці на волю ўжо 18 снежня гэтага году.

- Я была на кароткатэрміновым чарговым спатканні ў Эдуарда. Чакае вызвалення, бо ўжо засталося менш месяца. Асабліва не гаварыць пра тое, што ў яго адбываецца. Сказаў, што ўсё нармальна. Я спытала ў яго: ці не прастыў ён? Бо ўжо наступілі халады. Кажа, што здаровы, усё нармальна. Выглядае нармальна, як гэта можа быць у турме… Кожны дзень выходзіць на нейкія работы.

Эдуард Лобаў быў асуджаны на 4 года зняволення па артыкуле аб асабліва злосным хуліганстве. Разам з ім 2 гады зняволення атрымаў лідар Маладога Фронту Зміцер Дашкевіч. Па меркаванню праваабаронцаў, крымінальная справа была сфабрыкавана на падставе правакацыі спецслужбаў. Падчас суду віна маладафронтаўцаў у бойцы з двума грамадзянамі не была даказана. Па сведчаннях некаторых удзельнікаў працэсу, наадварот, Лобаў і Дашкевіч падвергліся нападу і былі збіты асобамі, якія потым апынуліся пацярпелымі.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international