Журналістку-фрылансера Тамару Шчапёткіну выклікаюць у міліцыю

2014 2014-11-27T15:41:35+0300 2014-11-27T15:41:35+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/sh4apiotkina.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Тамара Шчапёткіна

Тамара Шчапёткіна

Пра гэта паведаміў ёй па тэлефоне а 15 гадзіне 26-га лістапада намеснік начальніка аддзела аховы грамадскага парадку Бярозаўскага РАУС Мікалай Пракурат. Ён сказаў, што Шчапёткіна павінна з’явіцца ў міліцыю па прычыне журналісцкай дзейнасці на Радыё Рацыя. Тамара Шчапёткіна сказала, што ў яе запланаваны іншыя справы, і яна не можа прыйсці ў 17 гадзін. Спачатку пагадзілася на прапанову прыйсці 27-га а першай палове дня, але потым сказала Мікалаю Пракурату, што калі яна парушыла законы, якімі павінна займацца міліцыя, то, супрацоўнікі міліцыі мусяць даслаць ёй позву і пазначыць, у якасці каго і па якой справе выклікаецца. Мікалай Пракурат пагадзіўся.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international