Магілёвец Валадар Цурпанаў просіць вярнуць адказнасць за парушэнне закона аб зваротах грамадзян

2014 2014-11-25T23:28:13+0300 2014-11-25T23:28:13+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/curpanau-valadar.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Валадар Цурпанаў

Валадар Цурпанаў

Магілёвец Валадар Цурпанаў звярнуўся ў Канстытуцыйны суд з просьбай разгледзець пытанне аб вяртанні адказнасці за парушэнне закона аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб. Па ягоным меркаванні, толькі вяртанне адказнасці ў арт. 9.13 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях здолее спыніць практыку, калі на беларускамоўныя звароты грамадзян чыноўнікі адказваюць на рускай мове.

11 ліпеня 2014 года выйшла новая рэдакцыя Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях, у якую былі ўнесены змены, якія знялі з чыноўнікаў адказнасць за адказ не на мове звароту грамадзян, хаця фармальна падобнае дзеянне застаецца парушэннем заканадаўства.

Валадар Цурпанаў адзначае, што цяпер няма рэальнай абароны правоў беларускамоўных грамадзян, што іх падвяргае пэўнай дыскрымінацыі.

Грамадскі актывіст падкрэслівае, што яго 15-гадовая практыка стасункаў з дзяржаўнымі органамі, а таксама вядомыя яму прыклады парушэння закона, калі цярпелі ад гэтага іншыя грамадзяне, прымушаюць зрабіць выснову, што закон пра мовы ў Рэспубліцы Беларусь нядзейсны праз адсутнасць сродкаў/механізмаў яго забеспячэння.

Цурапанаў лічыць, што найлепшым выйсцем у гэтай сітуацыі бачыцца "аб'яднанне" дзеяння Закона пра мовы і нормы ч.1 арт.18 закона аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб у адпаведных артыкулах КаАП, якія б утрымлівалі мэханізмы рэальнай абароны правоў беларускамоўных грамадзян падчас стасункаў з афіцыйнымі асобамі. 

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international