Юрася Беленькага будуць судзіць за шэсце ў Лошыцу

2014 2014-11-25T17:01:10+0300 2014-11-25T17:16:48+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/bielienki.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Юрась Беленькі. Фота: svaboda.org

Юрась Беленькі. Фота: svaboda.org

Чарговы адміністратыўны працэс па справе намесніка старшыні Кансерватыўна-хрысціянскай партыі БНФ Юрася Беленькага адбудзецца 28 лістапада ў судзе Ленінскага раёна Мінска.

Пачатак у 11:30. Суддзя – Надзея Навіцкая.

Апазіцыйны актывіст з’яўляецца адным з арганізатараў шэсця ў Лошыцкі Яр у Мінску - да месца расстрэлаў ахвяраў бальшавіцкага тэрору, якое адбылося 9 лістапада. На яго складзены пратакол па артыкуле 23.34 КаАП РБ (парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавага мерапрыемства) - за неаплату паслугаў міліцыі па ахове грамадскага парадку падчас акцыі.

Нагадаем, што 17 лістапад па гэтым жа артыкуле суддзя суда Першамайскага раёна Мінска Анастасія Папко аштрафавала Юрася Беленькага на тры мільёны рублёў (20 базавых велічынь) за акцыю Дзяды, якую актывісты КХП БНФ ладзілі ў сталіцы 2 лістапада.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international