"Наша пакаленне" заяўляе пра ўзлом пошты і сайта арганізацыі

2014 2014-11-25T10:42:21+0300 2014-11-25T10:42:21+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/zialko.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Лідэр "Нашага пакалення" Таццяна Зялко

Лідэр "Нашага пакалення" Таццяна Зялко

ГАБП "Наша пакаленне" паведамляе, што зламыснікі ўзламалі пошту і змянілі паролі на сайце арганізацыі. На думку яе кіраўніцтва, гэта нанесла непапраўны ўрон дзелавой рэпутацыі.

«Так, у выніку ўзлому арганізацыйнай пошты, зламыснікі вялі перапіску ад імя партнёраў арганізацыі, у выніку чаго былі сарваны некаторыя намечаныя мерапрыемствы. Акрамя гэтага, быў нанесены непапраўны ўрон дзелавой рэпутацыі арганізацыі сярод некаторых замежных партнёраў, сябраў ГАБП "Наша пакаленне" і актывістаў ІАУ "Пенсійны выпадак". На жаль, дакладна ўстанавіць, калі гэта было зроблена, не атрымоўваецца, аднак, вядома, што не менш, чым месяц таму. У цяперашні час узмоцнена антывірусная абарона кампутарнай тэхнікі арганізацыі, аднак, мы звяртаемся да ўсіх, хто пісаў нам лісты на электронны адрас belpensioners@yahoo.com і не атрымаў нават фармальнага адказу, даслаць сваё паведамленне зноўку альбо прадубляваць яго на электронны адрас - pension.event.by@gmail.com. Мы таксама просім улічваць вышэйсказаную інфармацыю тым, хто, магчыма, атрымліваў ад нас "дзіўныя" лісты», - піша сайт "Нашага пакалення".

Таксама паведамляецца, што на сайце арганізацыі былі змененыя паролі, у выніку чаго абнаўленне інфармацыі было немагчымым.

Грамадскае аб'яднанне беларускіх пенсіянераў «Наша пакаленне», пасля адмовы Мінюста ў рэгістрацыі ў 2008 годзе, у 2014 годзе было зарэгістравана ў Рэспубліцы Польшча. Арганізацыя мае статус назіральніка ў Еўрапейскім саюзе пенсіянераў (European Senior 'Union), з'яўляецца паўнапраўным сябрам Нацыянальнай Плафтормы Форуму Грамадзянскай Супольнасці. Лідэр ініцыятывы Таццяна Зялко - афіцыйны каардынатар па сацыяльнай сферы пры ініцыятыве ЕС у Беларусі - Еўрапейскі дыялог па мадэрнізацыі.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international