Юрый Глебік – першы аштрафаваны за Дзень памяці ў Свіслачы

2014 2014-11-24T15:55:00+0300 2014-11-24T15:55:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/svislach-2014-glebik.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Юрый Глебік

Юрый Глебік

   Свіслацкі грамадскі актывіст Юрый Глебік аштрафаваны мясцовым раённым судом за ўдзел у традыцыйным Дні памяці паўстанцаў 1863 году, што праходзіць штогод у Свіслачы ў колішнім родавым маёнтку роду Каліноўскіх Якушоўцы. За ўдзел нібыта ў “несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве” Ю.Глебіка аштрафавалі на 10 базавых велічынь, што складае на сёння 1 мільён 500 тысяч беларускіх рублёў.

Сёння, 24 лістапада, у РАУС Ленінскага раёна Гроднапа аналагічных пратаколах павінны былі адбыцца выязныя судовыя працэсы яшчэ над чатырма чалавекамі, якія былі 26 кастрычніка ў Свіслачы і Якушоўцы – журналістамі Міхаілам Карневічам, Уладзімірам Хільмановічам, грамадскімі актывістамі Ежы Грыгенчам і Віталём Лопасавым. Аднак, суддзя Алена Пятрова, якая прыехала у будынак РАУСу, перанесла разгляд адміністрацыйных спраў на заўтра – ён пачнецца ў аўторак а 11.20, але ўжо ў будынку суду Ленінскага раёну, што знаходзіцца па вуліцы Даватара.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international