“Не хачу быць паліталкаголікам”: Павел Вінаградаў з’язджае з Мінска

2014 2014-11-24T15:24:55+0300 2014-11-24T15:24:55+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/pavel-vinagradau-1.jpg
Павел Вінаградаў

Павел Вінаградаў

Лідар “Змены” вырашыў пераехаць да бацькі ў Беразіно. Асноўная прычына — пагроза трапіць у ЛТП.

Актывіст апазіцыі Павел Вінаградаў, вядомы частымі затрыманнямі і суткамі арышту, вырашыў з’ехаць з Мінска.

“Ёсць палітзняволеныя, ёсць палітпрызыўнікі, а я вось быў бы першым паліталкаголікам”, — расказвае Павел Вінаградаў у гутарцы з Еўрарадыё.

Актывіст ужо мае тры адміністрацыйныя арышты за “стан алкагольнага ап’янення”. Цяпер яны абскарджваюцца, аднак у пазітыўны для сябе вынік Вінаградаў не верыць. У выніку праваахоўнікі змогуць атрымаць магчымасць адправіць яго на медыцынскае абследаванне ў ЛТП, а потым пасля першага ж пратакола “за п’янку” актывіст увогуле можа стаць кліентам гэтай медыцынска-папраўчай установы.

“Лібералізацыі ў нас пад выбары 2015 года не прадбачыцца. Таму я думаю, што лепш з’ехаць. У ЛТП я не хачу”, — гаворыць Вінаградаў, які працягваў жыць у сталіцы, нягледзячы на затрыманні і намёкі аб тым, што яму варта з’ехаць.

У Мінску Павел прабудзе яшчэ каля двух тыдняў. Чым зоймецца ў Беразіно, пакуль не ведае. На добры заробак там разлічваць не прыходзіцца.

“У мяне ёсць тры хадавыя рабочыя спецыяльнасці — цырульнік, слесар і зваршчык. Але нават калі мне моцна пашанцуе, то я ў Беразіно буду зарабляць максімум 300 долараў”, — гаворыць ён.

Жонка Паўла Святлана пакуль застанецца ў Мінску — трымае праца. Ці вернецца Вінаградаў у сталіцу і калі, актывіст не ведае.

“Як што якое раптам адбудзецца важнае, то я гатовы. Але пакуль не магу сказаць, калі дакладна змагу вярнуцца”, — дадае Вінаградаў.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international