Брэст: аблвыканкам і пракуратура не знайшлі парушэнняў заканадаўства ў справе арэнды часткі ракі Мухавец

2014 2014-11-24T13:30:58+0300 2014-11-24T13:30:58+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/muhavec-raka-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Адмоўныя адказы з гэтых устаноў атрымалі брэсцкія актывісты Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада), якія заклікалі, каб улады адрэагавалі на тое, што ўчастак ракі працягласцю амаль 10 кіламетраў аддадзены Брэсцкім райвыканкам ў карыстанне прыватнай фірме.

“Улады запэўніваюць, што ў гэтай справе ўсе ў парадку, але на сам рэч мы бачым, як парушаецца Водны Кодэкс Рэспублікі Беларусь, дзе ў артыкуле 77 гаворыцца, што такія рашэнні павінны прымацца з улікам меркавання грамадзянаў”, - адзначыў старшыня Брэсцкай абласной арганізацыі БСДП (Грамада) Ігар Маслоўскі. Паводле яго словаў, ніякіх абмеркаванняў з грамадскасцю не было, і зараз можна казаць пра пагрозу парушэнняў правоў многіх людзей, бо на згаданым участку Мухаўца адпачываюць вельмі шмат жыхароў Брэста і навакольных вёсак.

Нягледзячы на тое, што раней адмовіліся разбірацца ў гэты пытанні і прадстаўнікі Камітэта дзяржаўнага кантролю, актывісты БСДП працягваюць адстойваць права на доступ да часткі ракі Мухавец паміж Брэстам і Жабінкай разам з рыбакамі і неабыякавымі да жыцця свайго рэгіёну грамадзянамі.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international