Аляксандра Меха чакае суд за ўскладанне кветак у Свіслачы

2014 2014-11-21T14:44:02+0300 2014-11-21T14:44:02+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/akcyja-u-svislaczy.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Акцыя ў Свіслачы, фота volkovysk.by

Акцыя ў Свіслачы, фота volkovysk.by

Пра гэта актывіста Партыі БНФ папярэдзілі ў Кобрынскім РАУС пад час выкліку па справе ўдзелу ў несанкцыянаваным мерапрыемстве ў Свіслачы 26 кастрычніка. Менавіта так расцанілі традыцыйны Дзень памяці паўстанцаў 1863-1864 гадоў, якая штогод ладзіцца ў Свіслачы Гродзенскай вобласці. Удзельнікі гэтага мерапрыемства наведваюць магілу Віктара Каліноўскага, брата Кастуся, ускладаюць кветкі на памятных мясцінах, звязаных з паўстаннем, наведваюць Якушоўку, дзе была родавая сядзіба Каліноўскіх, узгадваюць герояў, якія аддалі сваё жыццё за вольнасць Радзімы.

Аляксандру Меху ў РАУС далі магчымасць азнаёміцца з матэрыяламі па гэтай справе, што прыйшлі з Свіслачы. Пратакол складзены і падпісаны начальнікам Свіслацкага РАУС маёрам міліцыі Віктарам Гандарэвічам. Сведкамі ў тым, што Аляксандр Мех удзельнічаў у мерапрыемстве і ўскладаў кветкі сталі супрацоўнікі міліцыі гэтага РАУС: Юрый Садоўскі і Дзяніс Паўлючэня.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international