Брэст: пракуратуру просяць праверыць, ці не парушаюць мясцовыя дэпутаты закон

2014 2014-11-20T22:41:25+0300 2014-11-20T22:41:25+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/deputatckae_kresla.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Актывісты грамадзянскай ініцыятывы “Сацыяльны офіс” звярнуліся ў пракуратуру, каб наглядная ўстанова правяла праверку і зрабіла высновы: ці няма ў дзеяннях дэпутатаў Брэсцкага гарадскога савета прыкметаў парушэння дзеючага заканадаўства, бо яны своечасова не адказалі на зварот ад імя грамадзян.

Нагадаем, што сёлета ў сярэдзіне кастрычніка каля чатыром дзясяткам дэпутатаў гарадскога савета ў Брэсце былі накіраваныя лісты, у якіх утрымлівалася просьба адказаць, якім чынам яны збіраюцца рабіць справаздачу аб сваёй дзейнасці з моманту абрання. Аднак ва ўстаноўленыя законам тэрміны актывісты “Сацыяльнага офіса” атрымалі тольк адзіны адказ - ад дэпутата па 26-й выбарчай акрузе Мікалая Красоўскага, які таксама з'яўляецца кіраўніком брэсцкага гарсавета.

“Больш ніхто з дэпутатаў не адрэагаваў, і ў дадзеным выпадку для мяне відавочна парушэнне Закона “Аб зваротах грамадзян”, таму лічу, што народныя абраннікі мусяць несці за гэта адказнасць”, - патлумачыў прадстаўнік грамадзянскай ініцыятывы Юрый Жыдовіч неабходнасць звароту ў пракуратуру. Паводле словаў Жыдовіча, можна меркаваць, што дэпутатам проста няма пра што казаць падчас справаздачаў, таму яны вырашылі гэткім чынам прадэманстраваць сваю непавагу да выбаршчыкаў, што калісьці бралі ўдзел у галасаванні на мясцовых выбарах.

 

 

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international