Камітэт па правах чалавека прызнаў ААН прызнаў парушэнне правоў Уладзіміра Няпомняшчых

2014 2014-11-20T19:15:30+0300 2014-11-20T19:15:30+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/niapomniashchyh-2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Уладзімір Няпомняшчых

Уладзімір Няпомняшчых

Камітэт па правах чалавека ААН прызнаў неаднаразовае парушэнне права на распаўсюд інфармацыі актывіста АГП з Гомеля Уладзіміра Няпомняшчых. Камітэт рэкамендуе беларускім уладам аднавіць актывіста ў правах, кампенсаваць усе панесеныя выдаткі, а таксама змяніць нацыянальны закон «Аб масавых мерапрыемствах».

Адзін з эпізадаў звароту ў Камітэт Уладзіміра Няпомняшчых датычыў «маўклівай акцыі», якая прайшла летам 2011 года ў Гомелі. Актывіст на адной з плошчаў Гомеля удзельнічаў у акцыі «апладысментаў», заклікаючы гараджан прыняць удзел у мірным сходзе ў выглядзе вулічнага шэсця. Яго абвінавацілі ў парушэнні закону аб масавых мерапрыемствах, суддзя суду Чыгуначнага раёну Гомеля Ілля Свірыдаў пакараў актывіста буйным штрафам.

7 кастрычніка 2011 года апазіцыянер распаўсюджваў сярод жыхароў Гомеля ўлеткі з заклікам да ўдзелу ў Народным Сходзе, які адбываўся з ініцыятывы мясцовых дэмакратаў дзеля абмеркавання сацыяльна-эканамічнай сітуацыі ў краіне. Суддзя суду Цэнтральнага раёну Гомеля Алена Цалкова таксама пакарала актывіста буйным штрафам.

Не знайшоўшы абароны сваіх правоў унутры краіны, актывіст паскардзіўся ў Камітэт па правах чалавека ААН.

Нагадаем, кожная другая скарга з Беларусі, якая разглядаецца ў Камітэце па правах чалавека ААН, тычыцца парушэння права на свабоду меркаванняў.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international