Праваабаронцы маюць апасенні, што суд над Мікалаем Дзядком будзе закрытым

2014 2014-11-20T16:50:06+0300 2014-11-20T16:54:27+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/dziadok-2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Мікалай Дзядок

Мікалай Дзядок

20 лістапада з’явілася інфармацыя пра ўзбуджэнне крымінальнай справы ў дачыненні да палітвязня Мікалая Дзядка па частцы 1 артыкула 411 КК РБ - злоснае непадпарадкаванне законным патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы. Гэта пагражае палітвязню дадатковым годам зняволення.

Артыкул 411 КК РБ – артыкул, на які неаднаразова звярталі ўвагу і “Вясна” і іншыя праваабарончыя арганізацыі ў сувязі з тым, што ён як спадчына Савецкага Саюза перакачаваў у сучаснае крымінальнае заканадаўства Беларусі, але аналагаў гэтага артыкула няма, напрыклад, ні ў заканадаўстве РФ, ні ў заканадаўстве Украіны. У свой час гэты артыкул прымяняўся ў дачыненні да такой катэгорыі зняволеных як “крымінальныя аўтарытэты”, напэўна, каб савецкай уладзе было прасцей весці з імі барацьбу. Бо крымінальная справа па 411 артыкуле ўзбуджаецца за сістэматычнае невыкананне патрабаванняў адміністрацыі папраўчай установы, гэты артыкул прадугледжвае прыцягненне да адказнасці за неаднаразовыя дысцыплінарныя спагнанні, якія накладаліся на зняволенага, то бок ён ужо быў пакараны. Фактычна гэта пралангаванне тэрміну зняволення ў турме. Як адзначаюць праваабаронцы, небяспека ў тым, што гэты крымінальны артыкул дае магчымасць яго селектыўнага прымянення ў дачыненні да “непажаданых” вязняў.

Намеснік старшыні ПЦ “Вясна” Валянцін Стэфановіч нагадвае, што Мікалай Дзядок – на жаль, не першы палітычны вязень, у дачыненні да якога прымяняецца гэты артыкул. “Раней па гэтым артыкуле суділі Зміцера Дашкевіча. Суд над ім адбываўся ў закрытым рэжыме, на тэрыторыі калоніі, там не маглі прысутнічаць ні грамадзяне, ні прадстаўнікі праваабарончых арганізацый, ні прадстаўнікі дыпламатычнага корпусу. Прысутнічалі выключна ўдзельнікі працэсу, то бок сам Дашкевіч і яго адвакат”. Праваабаронца выказвае апасенне, што судовы працэс па справе Мікалая Дзядка можа прайсці пры такіх самых абставінах.

Узмацненне ціску супраць палітычных вязняў праваабаронцы разглядаюць у агульным рэчышчы падзеяў апошніх месяцаў. 

“Справа Мікалая Дзядка ў сукупнасці з крымінальнай справай апазіцыйнага актывіста Юрыя Рубцова, касацыя па якой адбудзецца заўтра, інфармацыяй аб дысцыплінарных пакараннях у дачыненні да іншых палітзняволеных (напрыклад, за апошнія месяцы Ігар Аліневіч у калоніі “Віцьба-3” у карцэры правёў 40 сутак) дазваляюць казаць аб тым, што мы назіраем тэндэнцыю да пагаршэння сітуацыі з правамі чалавека ў краіне. То бок, палітычныя вязні не вызваляюцца, а іх колькасць павялічваецца. Нас гэтая тэндэнцыя насцярожвае, і мы яе звязваем, безумоўна, з надыходам года прэзідэнцкіх выбараў”, - кажа Валянцін Стэфановіч.

Праваабаронцы апасаюцца, што ў наступным годзе ў Беларусі будзе назірацца далейшае павелічэнне ўзроўню палітычных рэпрэсій на фоне правядзення чарговай электаральнай кампаніі.    

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international