Гродна: Вольгу Крапоціну аштрафавалі на 30 базавых велічынь за ўлёткі

2014 2014-11-18T19:37:58+0300 2014-11-18T19:37:58+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/krapocina.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Вольга Крапоціна

Вольга Крапоціна

   18 лістапада ў судзе Ленінскага раёна Гродна адбыўся разгляд адміністрацыйнай справы гарадзенкі Вольгі Крапоцінай, яка была затрыманая 19 верасня з улёткамі ў падтрымку Украіны. Суддзя Дзмітрый Бубенчык прызнаў грамадскую актывістку вінаватай у “незаконным вырабе і распаўсюдзе друкаванай прадукцыі” (арт. 22.9 ч.2 КаАП) і аштрафаваў на 30 базавых велічынь – 4 мільёны 500 тысяч рублёў.

Падчас судовага працэсу сведкам выступаў Уладзімір Гарэлаў, які назваўся індывідуальным прадпрымальнікам. Менавіта Гарэлаў, жыхар дому па вуліцы Стэфана Баторыя, фактычна затрымаў, не маючы на гэта ніякага права, Вольгу Крапоціну і перадаў яе міліцыі. На судзе ён тлумачыў свае паводзіны тым, што зрабіў гэта “только из уважения к участковому милиционеру”, які прыходзіў да яго раней і прасіў дапамагчы ў пошуку тых, хто распаўсюджвае “крамольныя” ўлёткі.

   Вольга Крапоціна сваёй віны не прызнала, спасылаючыся на тое, што кожны грамадзянін Рэспублікі Беларусь паводле Канстытуцыі мае права на вольны распаўсюд інфармацыі. У матэрыялах справы фігуравала таксама экспертыза Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, якая прызнала самаробныя ўлёткі Крапоцінай “масава-палітычным неперыядычным выданнем”.

   Нагадаем, што 19-га верасня міліцыя затрымала Вольгу Крапоціну ў цэнтры гораду і забрала ў яе 17 улётак з тэкстам “Верните Крым! Руки прочь от Украины” і “Ганьба здраднікам Радзімы з “трыкалорам” у зубах. Пуцін вам далонь пацісне, як уздыме на штыках!”. Крапоціну тады трымалі пару гадзін у РАУСе, а потым па месцы яе жыхарства правялі ператрус. 11 лістапада быў складзены пратакол пра адміністрацыйнае правапарушэнне.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international