Міліцыянты вярнулі «Дзецюкам» відэаматэрыялы і рэквізіт

2014 2014-11-17T13:56:37+0300 2014-11-17T13:56:37+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/dzeciuki.jpg
Затрыманне "Дзецюкоў" падчас здымак кліпу ля Заслаўя. Фота: belsat.eu

Затрыманне "Дзецюкоў" падчас здымак кліпу ля Заслаўя. Фота: belsat.eu

Рэжысёр Антось Цялежнікаў, які здымаў для гурта «Дзецюкі» відэакліп, паведаміў, што міліцыянты вярнулі відэаматэрыялы і частку рэквізіту, які раней сканфіскавалі.

8 лістапада музыкаў і здымачную групу затрымалі АМАПаўцы ля Заслаўя, дзе здымалі кліп на песню «Хлопцы-балахоўцы». Па непацверджанай інфармацыі ў міліцыю патэлефанавалі мясцовыя жыхары Заслаўя, якія спужаліся людзей у вайсковай форме. Музыкі былі апранутыя ў вайсковыя строі часоў грамадзянскай вайны. На здымачнай пляцоўцы былі і бел-чырвона-белыя сцягі, якія выкарыстоўвалі ў якасці рэквізіту.

«Да аўторка мае вырашыцца лёс майго б-ч-б сцяга які адмыслова вырабляўся для здымак і не з'яўляецца палітычным сімвалам, але відавочна выклікаў найбольшыя пытанні ў міліцыянтаў», – піша ў сацыяльных сетках Антось Цялежнікаў.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international