Магілёўскі актывіст паскардзіўся ў пракуратуру з нагоды вэб-знявагаў

2014 2014-11-17T12:24:13+0300 2014-11-17T12:24:51+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/internet.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Пра Антона Касцова, як і пра іншых грамадска-палітычных актывістаў Магілёва, размесцілі зневажальную інфармацыю на сайце voskresinfo.com.

У прыватнасці, фотаздымкі Антона ўзялі з сацыяльных сетак і абазвалі яго “палітычным булдосам” і чалавекам, якія мае праблемы з псіхікай.

-   Ганебны паклёп. Я патрабую ад пракуратуры разабрацца ў напісанай пра мяне інфармацыі. Фота, якія размешчаны на гэтым сайце, не маюць да мяне нічога агульнага. Бутэлька “Марціні”, якая ў мяне ў руках, увогуле закрытая. Лічу, што мяне спрабуюць дыскрэдытаваць за маю актыўнасць, - кажа грамадскі актывіст.

Нагадаем, што Антон Касцоў быў арганізатарам акцыі “Стоп-падатак” у Магілёве. Ён адміністраваў адпаведную групу ў сацыяльнай сетцы “Вконтакте”. 26 снежня 2013 года ён быў затрыманы і асуджаны судом Ленінскага раёна на трое сутак адміністрацыйнага арышту за арганізацыю двух акцый аўтамабілістаў.

Трэба адзначыць, што журналісты Алесь Буракоў, а таксама намеснік старшыні Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады) Ігара Барысаў таксама накіравалі скаргі ў міліцыю і пракуратуру з нагоды паклёпа на іх на гэтым жа сайце. Адпаведны пазоў на ўзгаданы сайт таксама рыхтуе і актывіст БСДП Максім Кавалёў.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international