Брэстчына салідарная з палітвязнямі (фота)

2014 2014-11-16T19:13:42+0300 2014-11-16T19:13:42+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/stat-kobrin2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Чатыры гарады Брэстчыны -- Брэст, Бяроза, Жабінка, Кобрын 16 лістапада правялі акцыю салідарнасці з палітвязнямі. Плакаты з надпісамі: “Свабоду палітвязням!”, а таксама партрэтамі экс-кандыдата ў прэзідэнты Мікалая Статкевіча са звесткамі пра яго і пра тое, што ён асуджаны на 6 гадоў турмы за выклік існючай уладзе, з’явіліся ў розных месцах гэтых гарадоў.

Арганізатары акцыі упэўненыя, што такая падтрымка важная як самім палітзняволеным, іх родным, так і самому грамадству. Па іх меркаванні, плакаты былі карысныя асабліва для тых, хто карыстаецца толькі дзяржаўнымі мас-медыя.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international