Баранавічы: актывісты накіравалі калектыўны ліст у падтрымку Алены Танкачовай

2014 2014-11-14T14:51:35+0300 2014-11-14T14:51:35+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/gousha-siaggej-baranav.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Сяргей Гоуша.

Сяргей Гоуша.

Баранавіцкія кіраўнікі і сябры грамадскіх арганізацый і палітычных партый 14 лістапада накіравалі калектыўны ліст у падтрымку старшыні Праўлення Цэнтра прававой трансфармацыі Lawtrend Алены Танкачовай.

– Мы ведаем спадарыню Алену як таленавітую праваабаронцу і шчыра падтрымліваем яе актыўную грамадзянскую пазыцыю. Вельмі шкадуем, што стан справаў у нашай краіне не дае магчымасьці працаваць тут людзям, якія імкнуцца да станоўчых пераменаў у нашым грамадстве. Спадзяемся на яе хуткае вяртанне і надыход лепшых часін, калі да нас свабодна будуць прыязжаць разумныя, адукаваныя, таленавітыя, шчырыя людзі і працаваць у вольнай Беларусі. Таму мы далучаемся да прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці краіны ў справе падтрымкі Алены Танкачовай, – паведаміла грамадская актывістка Анжаліка Камбалава.

Праваабаронца Сяргей Гоўша адзначыў, што баранавіцкія актывісты накіруюць асобны зварот на імя начальніка па грамадзянству і міграцыі МУС РБ Аляксея Бегуна з мэтаю пераглядзець рашэнне і аднавіць від на жыхарства ў Беларусі Алены Танкачовай.

Калектыўны зварот падпісалі: ПЦ “Вясна” -- Гоўша Сяргей, “ТБМ” -- Ярашэвіч Галіна, “БАЖ” -- Белы Алесь, “АГП” -- Камбалава Анжэла, Рух “За свабоду” -- Сырыца Віктар, “БХД” -- Малашчанка Таццяна, “БСДП” -- Болбат Вячаслаў.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international