Уладзімір Хільмановіч - адзін з пераможцаў конкурсу БАЖ "Абяры жыццё"

2014 2014-11-14T14:46:08+0300 2014-11-14T14:46:08+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/abiary_zhyccio_peramozhcy_hilmanovich.jpg
Уладзімір Хільмановіч і старшыня БАЖ Жанна Літвіна падчас узнагароджання. Фота: baj.by

Уладзімір Хільмановіч і старшыня БАЖ Жанна Літвіна падчас узнагароджання. Фота: baj.by

Журналіст Беларускага Радыё Рацыя, праваабаронца з "Вясны" Уладзімір Хільмановіч стаў адным з пераможцаў конкурсу „Абяры жыццё”, які праводзіць Беларуская асацыяцыя журналістаў. Конкурс прысвечаны тэме смяротнага пакарання.

Сярод узнагароджанных таксама журналісты Адар’я Гуштын іВіктар Федаровіч.

Узнагароды былі ўручаны падчас міжнароднай канферэцыі „Несмяротнае пакаранне: вытокі адказнай пазіцыі”.

Па словах Уладзіміра Хільмановіча, звестка аб тым, што ён стаў лаўрэатам конкурсу, выклікалі супярэчлівыя пачуцці:

- З аднаго боку прыемна, калі тваю працу журналісцкую, публіцыстычную адзначаюць. А з іншага боку – вельмі сумная намінацыя. Шчыра ўдзячны калегам, шчыра ўдзячны БАЖу, Беларускаму Радыё Рацыя, што свае погляды ўдалося выявіць і рэтрансляваць. Хочацца пажадаць, каб мы былі апошнімі намінантамі па гэтай тэме, каб праблема смяротнага пакарання, дай Бог, была знятая праз год, і не было бы конкурсу на такую тэматыку.


Уладзімір Хільмановіч працяглы час займаецца праблемай смяротнага пакарання. На конкурс быў прадстаўлены артыкул „Права на жыццё”, надрукаваны ў Беластоцкай газеце „Ніва” і ў персанальным блогу на сайце Беларускага Радыё Рацыя. Матэрыял быў прысвечаны справе Паўла Селюна, які за двайное забойства быў асуджаны да выключнай меры пакарання і расстраляны ў красавіку гэтага году.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international