За ўшанаваньне паўстанцаў Каліноўскага выклікаюць у міліцыю

2014 2014-11-14T14:02:07+0300 2014-11-14T14:02:07+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/akcyja-u-svislaczy.jpg
Акцыя ў Свіслачы, фота volkovysk.by

Акцыя ў Свіслачы, фота volkovysk.by

Сябраў Сойму Партыі БНФ Сяргея Трафімчыка і Вітольда Ашурка зь Бярозаўкі выклікаюць у раённую міліцыю за ўдзел у акцыі па ўшанаваньні памяці паўстанцаў Каліноўскага, што традыцыйна ладзіцца ў Сьвіслачы.

- Мне патэлефанаваў мясцовы ўчастковы і паведаміў, што я павінен прыйсьці і азнаёміцца з пратаколам аб адміністрацыйным правапарушэньні. Паводле словаў міліцыянта, выклік зьвязаны з маім удзелам у несанкцыянаванай акцыі напрыканцы кастрычніка ў Сьвіслачы, – адзначыў прэс-службе Партыі БНФ Сяргей Трафімчык.

Паводле ягоных словаў, азнаёміцца з пратаколам у міліцыю выклікаюць таксама Вітольда Ашурка.

Сяргей Трафімчык таксама паведаміў, што летась удзельнікаў акцыі ў Сьвіслачы таксама вінавацілі ў парушэньні Закону “Аб масавых мерапрыемствах”, некаторыя з актывістаў былі прысуджаныя да штрафаў.

Нагадаем, традыцыйнае ўшаваньне памяці паўстанцаў Кастуся Каліноўскага праходзіць у кастрычніку ў Сьвіслачы. Сёлета разам з паўстанцамі ўдзельнікі ўшаноўвалі памяць актывіста са Сьвіслачы Віктара Дзясяціка, якога пахавалі, недалёка ад магілы Віктара Каліноўскага.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international