Брэст: актывіст БХД атрымаў папярэджанне за дзейнасць ад імя незарэгістраванай партыі (дакумент)

2014 2014-11-13T22:05:44+0300 2014-11-13T22:05:44+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/hrapko-aliaksandr.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Афіцыйнае папярэджанне за подпісам намесніка пракурора Брэсцкай вобласці Аляксандра Тачко вынесена мясцоваму каардынатару аргкамітэта па стварэнні партыі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя” (БХД) Аляксандру Храпко.

У тэксце дакумента, які Храпко атрымаў 13 лістапада, гаворыцца, што ён афіцыйна папярэджаны “аб недапушчальнасці ўдзелу ў дзейнасці і выступу ад імя незарэгістраванай партыі”. Пры гэтым прадстаўнік абласной пракуратуры спасылаецца на частку 3 артыкула 7 Закона Рэспублікі Беларусь “Аб палітычных партыях”. Таксама вядома, што свае высновы пракуратура зрабіла на падставе матэрыялаў, дасланых Камітэтам дзяржаўнай бяспекі. У прыватнасці, размова ідзе пра тое, што брэсцкі актывіст прымаў удзел у кампаніях “’За малы памежны рух’’ і “Абаронім нашых дзяцей ад алкагалізму”, ініцыятарамі якіх выступілі сябры арганізацыйнага камітэту па стварэнні партыі БХД.

Сам Аляксандр Храпко паведаміў, што ня бачыць ва ўласных дзеяннях правапарушэння і лічыць, што праваахоўныя ўстановы проста вырашылі застрашыць за тое, што ён прапагандуе ідэі хрысціянскіх дэмакратаў. Але гэта, на думку Храпко, з’яўляецца ягоным асабістым перакананнем, за якое ён зараз зведвае пераслед з боку ўладаў.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international