Магілёўскі аблвыканкам выправіўся

2014 2014-11-13T19:24:03+0300 2014-11-13T19:24:03+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/mogilev-ablvykankam.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Праз некалькі дзён пасля атрымання з Магілёўскага аблвыканкама на свой берарускамоўны зварот адказу на рускай мове грамадская актывістка з Круглага Зінаіда Мілешчанка атрымала яшчэ адзін адказ з гэтай установы – на гэты раз па-беларуску.

Па словах Зінаіды Мілешчанка, тэкст адказу аб разглядзе звароту аналагічны таму, што яна атрымала раней на рускай мове, ён праходзіць пад тым жа нумарам №2200-14-Мі, аднак пазначаны іншай датай. Падпісаў адказ, як і ранейшы, першы наменік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Алег Чыкіда.

“Я задаволена тым фактам, што Магілёўскі аблвыканкам сам выправіў сваю ўланую памылку і даслаў мне паўторны адказ на наш зварот ужо на беларускай мове, - кажа Зінаіда Мілешчанка. – Я збіралася скардзіцца ў аблвыканкам на тое, што яны самі парушаюць беларускае заканадаўства, даслаўшы адказ на мой беларускамоўны зварот на рускай мове, аднак зараз рабіць гэтага не буду, бо яны выправілі сваю памылку.

Што датычыцца самога тэксту адказу датычна асабістых падсобных гаспадарак, то, безумоўна, мы разумеем, што Магілёўскі аблвыканкам нешта робіць для іх падтрымкі, аднак працы ў гэтым накірунку вельмі шмат, і нам хацелася б, каб прапановы грамадскай ініцыятывы “Падворак” былі ўлічаны”.

Зінаіда Мілешчанка адзначыла, што 13 лістапада яна таксама атрымала адказ на свой зварот па пытаннях развіцця асабістых падсобных гаспадарак ад дэпутата Палаты прадстаўнікоў па Бабруйскай сельскай выбарчай акрузе №80 Алены Шамаль.

“Я глыбока абураная адказам дэпутата Алены Шамаль, якая проста праінфармавала мяне і сяброў нашай грамадскай ініцыятывы “Падворак” аб тым, што накіравала мой зварот для пазгляду ў Магілёўскі аблвыканкам, і я буду ім праінфармавана дадаткова, - кажа Зінаіда Мілешчанка. – Па маім меркаванні, яна паступіла няправільна, зрабіўшы па-сутнасці адпіску і спіхнуўшы сваю працу на Магілёўскі аблвыканкам. У грамадскай ініцыятыве “Падворак” ёсць прадстаўнікі з Бабруйскага раёна, праблем у развіцці асабістых падсобных гаспадарак там хапае, і людзям хацялася б ведаць меркаванне свайго дэпутата, што можна зрабіць для выпраўлення сітуацыі. Аднак, верагодна, дэпутата па Бабруйскай сельскай выбарчай акрузе Алену Шамаль праблемы вяскоўцаў не хвалююць, інакш бы яна не адносілася да разгляду іх прапаноў настолькі фармальна”.

Нагадаем, што актывісты з грамадскай ініцыятывы “Падворак” у сярэдзіне кастрычніка звярнуліся пісьмова да старшыні Магілёўскага аблвыканкама Рудніка Пятра Міхайлавіча, дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Агеева Аляксандра Віктаравіча, Разганава Аляксандра Іванавіча, Шамаль Алены Уладзіміраўны.

Яны прапанавалі чыноўнікам і дэпутатам звярнуць увагу на стан вядзення асабістых гаспадарак у вобласці, распрацаваць рэальную сістэму мер па павышэнню эфектыўнасці іх вядзення па раёнах шляхам стварэння дзейснай нарматыўна-заканадаўчай базы мясцовага самакіравання, зменьшыць адміністрацыйныя бар’еры ў справах вытворчасці і продажу прадукцыі з падворкаў.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international