Матывіровачная частка пастановы суда па справе магілёўскага журналіста Алеся Буракова згубілася

2014 2014-11-13T19:04:09+0300 2014-11-13T19:04:09+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/burakou1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Алесь Буракоў

Алесь Буракоў

Нягледзячы на тое, што ў судзе сцвярджаюць, што даслалі яе па пошце, яна не дайшла да адрасата.

Алесь Буракоў паведамляе, што атрымаў пісьмовы адказ па выніку свайго запісу ў кнізе скаргаў і прапановаў суда Ленінскага раёна Магілёва.

- 8 кастрычніка мяне аштрафавалі, 15 кастрычніка я пісьмова звярнуўся з патрабаваннем выдаць мне матывіровачную частку пастановы суда. З адказу вынікае, што 16 кастрычніка яна была складзена судзёй Волкавай, а 17 кастрычніка была даслана мне простым лістом сакратаром Мурашка, - гаворыць Алесь Буракоў.

Аднак пастанова судовага рашэння так і не дайшла да адрасата. Алесь адзначае, што некалькі разоў хадзіў на пошту, каб даведацца, ці прыходзіў да яго ліст, аднак так і не атрымаў станоўчага адказу.

- 27 кастрычніка я прыйшоў у суд і пакінуў запіс у кнізе скаргаў і прапановаў з гэтай нагоды. Мяне абурыла тое, што судзя абяцала, што праз пару дзён я атрымаю пастанову суда пад роспіс поштай, аднак яе я так і не атрымаў. Калі ж я прыйшоў у судовую канцэляю і сказаў, што мне трэба матывіровачная частка, то супрацоўніца, нават не пытаючыся ў мяне прозвішча, выйшла і праз некалькі хвілін прынесла гэтую пастанову, якая была падпісана судзёй Волкавай, - кажа Алесь Буракоў.

Журналіст мяркуе, што ў судзе наўмысна зацягвалі выдачу матывіровачнай часткі пастановы суда, каб ён не паспеў своечасова абскардзіць свой штраф у касацыйным парадку. У адказе ж старшыні Ленінскага раённага суда спадарыні Кужалевай адзначаецца, што сакратару суда Мурашка дадзена ўказанне аб недапушчэнні адпраўлення падобнай карэспандэнцыі звычайнымі лістамі.

Нагадаем, што 8 кастрычніка Алесь Буракоў атрымаў штраф у памеры 6 мільёнаў рублёў па абвінавачанні ў парушэнні ч.2 арт. 22.9 КаАП. Судзя прызнала журналіста вінаватым у тым, што без адпаведнай акрэдытацыі ён супрацоўнічаў з нямецкай радыёстанцыяй «Дойчэ Вэле». Дагэтуль у міліцыянтаў на экспертызе знаходзяцца два ноўтбукі Буракова.   

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international