Баранавічы: Севярынец прэзентаваў «Беларускую глыбіню», а Лябедзька -- “108 дзён і начэй у засьценках КДБ”

2014 2014-11-13T18:57:20+0300 2014-11-14T08:42:54+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/seviarunec-liabedzka.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Баранавічах 12 лістапада адбылася сустрэча мясцовых грамадскіх актывістаў і кнігалюбаў з былымі палітвязнямі -- адным з лідэраў беларускіх хрысціянскіх дэмакратаў Паўлам Севярынцам і кіраўніком АГП Анатолем Лябедзькам. Палітык Анатоль Лябедзька прэзентаваў сваю кнігу “108 дзён і начэй у засьценках КДБ”, напісаную ім у сумнавядомай турме КДБ у цэнтры Мінска “амерыканцы” адразу пасля прэзідэнцкіх выбараў 2010 года. У сваю чаргу Павел Севярынец прадставіў сваю «Беларускую глыбіню», якую ён напісаў падчас адбыцця пакарання на «хіміі» у вёсцы Куплін Пружанскага раёна.

На сустрэчы аўтары гаварылі пра асаблівасці беларускай турэмнай сістэмы, безабароннасць чалавека перад рэпрэсіўнай сістэмай дзяржавы, пра парушэнне правоў грамадзян і зняволеных: доўгія допыты, пагрозы, угаворы, дэзынфармацыя, пазбаўзлене кантактаў з сям’ёй, дрэннае харчаванне, псіхалагічны і фізічны ціск з боку грамілаў у чорных масках, пра адсутнасць інфармацыі, пра ўзаемаадносіны з іншымі зняволенымі і г.д.

Лідэры палітычных партый шчыра адказалі на ўсе пытанні ўдзельнікаў творчай сустрэчы, якая паступова ператварылася ў дыялог зацікаўленых асоб.

Анатоль Лябедзька і Павел Севярынец прыехалі на сустрэчу з грамадскасцю горада пасля круглага стала ў рэдакцыі гарадской газеты “Інтэкс-прэс” па праблемах карупцыі.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international