Пытанне аб ліквідацыі "Мемарыялу" будзе вырашацца 17 снежня

2014 2014-11-13T12:37:49+0300 2014-11-13T12:38:49+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/arlou_alieh.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Алег Арлоў, сябра Рады Праваабарончага цэнтра "Мемарыял"

Алег Арлоў, сябра Рады Праваабарончага цэнтра "Мемарыял"

Сёння Вярхоўны суд Расійскай Федэрацыі адклаў разгляд пазову Мінюста аб ліквідацыі "Мемарыялу" да 17 снежня.

Раней таварыства "Мемарыял" накіравала хадайніцтва ў Вярхоўны суд аб адкладзе разгляду пазову Мінюста аб ліквідацыі арганізацыі, бо праваабаронцы збіраюцца правесці канферэнцыю для ўнясення магчымых паправак у статут, нагадвае сайт Каспаров.Ru.

На думку кіраўніка СПЧ Міхаіла Фядотава, "дапамагчы" “Мемарыялу” "выправіць статут" - гэта агульная задача для ўсіх бакоў, уключаючы Мінюст.

У сваю чаргу сябра Праўлення расійскага таварыства "Мемарыял" Алег Арлоў лічыць, што суд не мог не задаволіць хадайніцтва арганізацыі, але гэта яшчэ не кажа пра тое, што рашэнне будзе на яе карысць. На яго думку, пазоў Мінюста аб ліквідацыі расійскага "Мемарыялу" - гэта непрыхаваны палітычны ціск.

"У цяперашняй сітуацыі, відаць, стаіць задача канчаткова зачысціць грамадзянская поле", - пракаментаваў Арлоў выбар моманту для пазову супраць "Мемарыялу". Пры гэтым ён адказаў, што гісторыя спрэчкі праваабарончага цэнтра з Мінюстам цягнецца ўжо 1,5 гады.

Арлоў адзначыў, што арганізацыя з патрабаваннямі Мінюста не згодная, лічыць іх неадпавядаючымі заканадаўству прыдзіркамі, алемае намер задаволіць іх, каб працягваць сваю працу.

Нагадаем, міністэрства, у прыватнасці, незадаволенае тым, што ў арганізацыі адсутнічае агульнарасійскі статус і не пацверджана дакументальна вядзенне статутнай дзейнасці. У сваю чаргу праваабаронцы адзначаюць, што Мінюст патрабуе ад іх, каб яны функцыянавалі "паводле партыйнага або вайсковага ўзору".

Варта адзначыць, што "Мемарыял", як і многія праваабарончыя арганізацыі, адмовіўся рэгістравацца ў якасці "замежнага агента", як таго патрабуе прыняты ў 2012 годзе закон аб НКА, якія займаюцца палітычнай дзейнасцю і атрымліваюць фінансаванне з замежных крыніцаў.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international