Беларусь павінна спыніць непазбежнае пакаранне смерцю

2014 2014-11-13T09:18:48+0300 2014-11-13T10:54:39+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/amnesty-international.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

ПРОСЬБА АБ ТЭРМІНОВЫХ ДЗЕЯННЯХ

11 лістапада 2014



Amnesty International глыбока занепакоеная тым, што асуджанаму да смерці Эдуарду Лыкаву ў Беларусі пагражае непазбежнае пакаранне смерцю.

Эдуард Лыкаў быў прызнаны вінаватым і прысуджаны да смяротнага пакарання 26 лістапада 2011 года Мінскім абласным судом за пяць забойстваў, учыненых у 2002, 2004 і 2011 гадах. Ён быў затрыманы ў верасні 2011 года пасля пятага забойства ў вёсцы Ждановічы, непадалёку ад Мінска. Інфармацыя аб пакаранні яго смерцю была агучаная толькі 20 снежня 2011 года. Паводле афіцыйных крыніц, ён быў бяздомным і ўжо адбыў некалькі тэрмінаў турэмнага зняволення за крадзяжы, хуліганства і нявыплату аліментаў.

Пасля нядаўняга паведамлення аб выкананні смяротнага прысуда ў дачыненні да Аляксандра Грунова ў пачатку лістапада, мясцовыя праваабаронцы паведамілі Amnesty International аб узрастанні рызыкі, што Эдуард Лыкаў таксама будзе пакараны смерцю, паколькі прысуды часта выконваюцца адзін за адным без папярэдняга паведамлення.

Пасля 24 месяцаў, на працягу якіх не выконваліся смяротныя прысуды, у 2014 годзе ў Беларусі ўжо былі пакараныя смерцю трое зняволеных. Як мяркуюць Рыгор Юзэпчук і Павел Селюн былі расстраляныя сёлета ў красавіку.

Калі ласка, напішыце неадкладна на беларускай, рускай або сваёй роднай мове, заклік да ўлады:

неадкладна замяніць смяротны прысуд Эдуарду Лыкаву на тэрмін зняволення;

неадкладна аб'явіць афіцыйны мараторый на выкананне ўсіх смяротных прысудаў з мэтай адмены смяротнага пакарання ў Беларусі;

забяспечыць грамадскі доступ да поўнай бягучай інфармацыі аб ужыванні смяротнага пакарання ў Беларусі, а таксама поўны доступ сям'і ды адвакатаў да зняволеных і звестак аб іхніх справах.

Калі ласка, адпраўце зварот да 23 снежня 2014 г:

Прэзідэнту Аляксандру Лукашэнку
Вул. Карла Маркса, 38
220016, Мінск, Беларусь
Факс: +375 17226 10 
+375 17 222 38 72
E-mail: contact@president.gov.by 
Зварот: Паважаны Прэзідэнт…

Генеральнаму пракурору
Аляксандру Канюку
Вул. Інтэрнацыянальная, 22
220050, Мінск, Беларусь
Факс: +375 17226 42 52 (выразна скажыце "факс" калі пачуеце голас у слухаўцы)
E-mail: info@prokuratura.gov.by
Зварот: Паважаны генеральны пракурор…

Таксама накіруйце копіі ліста ў дыпламатычныя прадстаўніцтвы ў вашай краіне. Калі ласка, праверце інфармацыю ў мясцовым прадстаўніцтве пры высылцы звароту пазней за пазначаную дату.

Дадатковыя звесткі

Пасля 24 месяцаў, на працягу якіх не выконваліся смяротныя прысуды, Беларусь ужо пакарала смерцю трох зняволеных у 2014 годзе. Пры гэтым, Беларусь застаецца адзінай краінай, што практыкуе смяротную кару, ва ўсёй Еўропе й Цэнтральнай Азіі, і ігнаруе ня толькі свае абавязкі ў галіне правоў чалавека, але й ясную рэгіянальную й глабальную тэндэнцыю да адмены смяротнага пакарання. Amnesty International зноў заклікае Беларусь увесці неадкладны мараторый на смяротнае пакаранне і замяніць усе існуючыя смяротныя прысуды ў якасці першага кроку да яго поўнай адмены.

У Беларусі смяротныя прысуды выконваюцца ў строгай сакрэтнасці без належнага апавяшчэння вязняў, іхніх сем'яў ды іх законных прадстаўнікоў. Асуджаных вязняў не папярэджваюць аб хуткім выкананні прысуду: замест таго, вязня выводзяць з камеры, кажуць, што ягонае хадайніцтва аб памілаванні было адхіленае, а потым ставяць на калені й страляюць у патыліцу. Іхнім сем'ям паведамляюць аб выкананні прысуду праз некалькі дзён або нават тыдняў пасля забойства. 

Крымінальна-выканаўчы кодэкс дазваляе ўладам ня толькі адмаўляць у выдачы целаў пакараных іхнім сем'ям, але нават не паведамляць ім аб пра месца пахавання. У кастрычніку 2013 года, Адмысловы дакладчык ААН па становішчы правоў чалавека ў Беларусі заявіў: "Тое, як смяротнае пакаранне ажыццяўляецца ў Беларусі, ёсць бесчалавечным абыходжаннем".

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international