У Гродне за збор подпісаў аштрафаваны Ежы Грыгенча

2014 2014-11-12T23:09:30+0300 2014-11-12T23:09:30+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/narodny-referendum.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Гродне 11 лістапада ў судзе Ленінскага раёну быў аштрафаваны вядомы грамадска-палітычны актывіст Ежы Грыгенча. Ён быў затрыманы міліцыяй яшчэ 2 кастрычніка, калі як удзельнік кампаніі “Гавару праўду” збіраў подпісы грамадзянаў за пытанні “Народнага рэферэндуму”. Суддзя Юрый Казакевіч не ўзяў пад увагу ўсе акалічнасці адміністрацыйнай справы і сваёй пастановай прысудзіў Грыгенчу штраф – 10 базавых велічыняў.

   Сітуацыю каментуе рэгіянальны каардынатар кампаніі “Гавары праўду” Зміцер Бандарчук, які прысутнічаў на працэсе: “Раней за такія дзеянні судзілі у Рэчыцы падчас мясцовых выбараў, і кандыдату вынеслі папярэджанне. Таксама вядомы выпадак, калі за збор такіх подпісаў асудзілі да 3 сутак арышту у Мінску за нібыта парушэнне закона аб масавых мерапрыемствах. Зараз Ленінскі суд вынес рашэнне аб парушэнні выбарчага заканадаўства нібыта за невыкананне працэдуры рэгістрацыі ініцыятыўнай групы ў Цэнтрвыбаркаме, што прадуглежана пры арганізацыі рэферэндуму па ініціыятыве грамадзян. Але подпісы “Народнага рэферэндуму” збіраюцца пад зваротам грамадзян у Палату прадстаўнікоў і да прэзідэнта, каб гэтыя суб'екты ініцыявалі правядзенне рэферэндуму. На працэсе Грыгенча не толькі сказаў гэта на словах, але і папрасіў дадаць да адміністрацыйнай справы Закон аб зваротах грамадзян. На судзе не было ні тых, хто яго затрымліваў, ні тых, хто складаў пратакол, ні нават таго грамадзяніна, які выклікаў міліцыю. І ў суддзі фактычна не было пытанняў да Грыгенчы, бо ўжо загадзя было падрыхтаванае рашэнне – штраф 10 базавых”.

   Ежы Грыгенча збіраецца абскардзіць незаконнае з яго пункту гледжання рашэнне Ленінскага раённага суда.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international