Бабруйскія актывісты звярнуліся з заявай у падтрымку галадоўнікаў

2014 2014-11-12T14:47:43+0300 2014-11-12T15:17:08+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/zvarot_gramadzian.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Неабыякавыя бабруйчане вырашылі звярнуцца ў гарвыканкам і адміністрацыю завода ТДіА, каб заступіцца за звольненых працоўных - Мікалая Жыбуля, Аляксандра Варанкіна, Аляксандра Грамыка і Алега Шаўчэнка. Грамадскія актывісты падрыхтавалі зварот, у якім выказваюць пратэст супраць дзеянняў кіраўніцтва гэтага прадпрыемства.

Бабруйчане абураныя бяздзеяннем чыноўнікаў і патрабуюць ад старшыні гарвыканкаму: "спыніць ціск на сябраў СПБ, уступіць у перамовы з удзельнікамі галадоўкі, выканаць іх законныя патрабаванні аб аднаўленні на працы, выйсці з прапановай да Міністэрства прамысловасці Рэспублікі Беларусь аб неадкладным скасаванні кантракту з дырэктарам БЗ ТДіА Аляксандрам Аграновічам, які дыскрэдытуе пасаду кіраўніка прадпрыемства".

Аўтары зварота адзначаюць, што будуць заклікаць грамадзян на акцыю салідарнасці з галадоўнікамі, калі іх патрабаванні не будуць выканананыя. Пад зваротам падпісаліся 14 чалавек, у тым ліку старшыня бабруйскай суполкі прафсаюза РЭП Галіна Смірнова, намеснік старшыні гарадской арагнізацыі АГП Алег Родзічаў, старшыня бабруйскай суполкі беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі "Грамада" Юры Грынявецкі, бабруйская каардынатарка БХД Таісія Кабанчук, Святлана Грыцэнка, яка яшчэ ўчора далучылася да галадоўкі, http://spring96.org/be/news/74045 , Тамара Васьковіч - бабуля палітвязня Яўгена Васьковіча ды іншыя бабруйчане.

Раніцай 12 лістапада зварот быў перададзены ў гарвыканкам.

 

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international