viasna on patreon

Заўтра – міжнародная канферэнцыя “Несмяротнае пакаранне: вытокі адказнай пазіцыі”

2014 2014-11-12T13:47:48+0300 2014-11-12T13:48:16+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/net-smertnoy-kazni.jpg

Міжнародная няўрадавая арганізацыя “Penal Reform International”, РПГА “Беларускі хельсінкскі камітэт”, ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў”, Міжканфесійная місія “Хрысціянскае сацыяльнае служэнне” і Інфармацыйны цэнтр Савета Еўропы 13-14 лістапада запрашаюць журналістаў на міжнародную канферэнцыю “Несмяротнае пакаранне: вытокі адказнай пазіцыі”.

У канферэнцыі возьмуць удзел прадстаўнікі дзяржаўных органаў улады і недзяржаўных арганізацый, рэлігійныя дзеячы, навукоўцы і эксперты з Беларусі, Расіі, Украіны і Польшчы.

Гатэль “Манастырскі”, вул. Кірылы і Мяфодзія, 6 (за Кафедральным саборам Святога Духа), 10:00.

Свой удзел у канферэнцыі ўжо пацвердзілі старшыня сталай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па міжнародных справах Мікалай Самасейка, намеснік старшыні Вярхоўнага суда Беларусі Валерый Калінковіч, начальнік Упраўлення  Генеральнай пракуратуры РБ Наталля Матвеева і многія іншыя удзельнікі.

У працы канферэнцыі запланаваныя чатыры сесіі:

Сесія 1: Прэзентацыя вынікаў рэалізацыі праграмы "Прасоўванне адмены смяротнага пакарання і развіццё альтэрнатыў дадзенаму пакаранню, якія паважаюць міжнародныя стандарты правоў чалавека, у Рэспубліцы Беларусь"

Сесія 2: Права на жыццё: рэлігійны і свецкі светапогляд

Сесія 3: Крымінальнае пакаранне ў святле сучасных прынцыпаў крымінальнай палітыкі

Сесія 4: Забеспячэнне правапарадку і фармаванне грамадскай думкі

Таксама 13 лістапада ў 14:30 ў межах канферэнцыі адбудзецца ўзнагароджанне лаўрэатаў журналісцкага конкурсу “Абяры жыццё”.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства