Маці Аляксандра Грунова афіцыйна апавясцілі аб выкананні смяротнага прысуду

2014 2014-11-12T10:47:41+0300 2014-11-12T11:18:24+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/grunou.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Аляксандр Груноў. Фота: gp.by

Аляксандр Груноў. Фота: gp.by

Як паведаміў абласной газеце "Гомельская праўда" адвакат Сяргей Красноў, з абласнога суда Вользе Груновой накіравана паведамленне аб прывядзенні ў выкананне прысуду ў дачыненні да Аляксандра Грунова. У бліжэйшы час жанчына збіраецца звярнуцца ў органы ЗАГС для атрымання пасведчання аб смерці сына. Такім чынам, дакумент стаў афіцыйным пацвярджэннем таго, што гамяльчаніна, які прызнаны вінаватым у жорсткім забойстве студэнткі Наталлі Емельянчыкавай, расстралялі. Як патлумачыў Сяргей Красноў, у такім выпадку ў графе "прычына смерці" пазначаецца - "убыў па прысуду".

Нагадаем, у красавіку былі расстраляныя 24-гадовы студэнт Павел Сялюн і 45-гадовы Рыгор Юзэпчук. На сённяшні дзень праваабаронцам вядома пра яшчэ аднаго асуджанага, які чакае выканання прысуду, - 54-гадовага Эдуарда Лыкава

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international