Баранавічы: бацькі беларускамоўных дзяўчынак просяць міністра адукацыі забяспечыць іх навучанне па-беларуску

2014 2014-11-12T10:38:29+0300 2014-11-12T11:20:05+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/malashhc-filipchyk.gif Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Бацькі дзяцей былога адзінага беларускамоўнага класа ў Баранавічах Таццяна і Алег Малашчанкі, а таксама Антаніна і Васіль Філіпчыкі накіравалі ліст-зварот міністру адукацыі Сяргею Міскевічу, у якім адзначылі, што іх дзеці маюць праблему з працягам навучання на роднай мове.

У лісце паведамляецца, што ў гэтым годзе іх дзеці Ядзвіга Малашчанка і Аліса Філіпчык скончылі адзіны ў горадзе чацвёрты беларускамоўны клас СШ № 14 і ў сувязі з пераменай месца жыхарства падалі заяву на навучанне па-беларуску ў пяты клас гімназіі № 4. Але гарадскія і школьныя чыноўнікі адмовіліся стварыць беларускамоўны клас.

–Канстытуцыя, а таксама закон аб роўнасці дзвюх дзяржаўных моваў і Кодекс РБ аб адукацыі забяспечваюць нам права выбару мовы адукацыі ў любой навучальнай установе краіны. Таму незразумела, чаму мы амаль 5 месяцаў павінны працягваць змаганне з дзяржаўнымі і школьнымі чыноўнікамі. Усе адмоўныя адказы на нашыя звароты аб жаданні вучыцца па-беларуску нам пішуцца быццам нібыта па нейчыей ўказцы і адной рукой. Спачатку чыноўнікі спасылаліся на сярэднюю напаўняльнасць класаў, падвышаючы кожны раз лічбу, затым – на вынікі сумоўя з іншымі бацькамі, цяпер – на стварэнне нейкіх “спрыяльных умоў для ўдзелу ў пазакласных мерапрыемствах… якія прадугледжваюць стварэнне камунікацыі, асяроддзя, зносін на беларускай мове… ў акрэсленых рамках”. Мы просім адукацыі па-беларуску, а нам прапануюць нейкую “камунікацыю на беларускай мове” ва ўмовах “русского мира”. У выніку бюракратычная цяганіна доўжыцца, а навучання на роднай мове няма, таму мы і звярнуліся да міністра адукацыі, – паведаміла Таццяна Малашчанка.

Такім чынам, бацькі беларускамоўных дзяўчынак настойваюць на выкананні іх законных патрабаванняў і просяць міністра адукацыі забяспечыць навучанне Алісы Філіпчык і Ядзвігі Малашчанкіна дзяржаўнай беларускай мове ў гімназіі №4 г. Баранавічы.

 

Фота: Ядзвіга Малашчанка і Аліса Філіпчык – вучаніцы 5 класа гімназіі № 4 горада Баранавічы

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international