“Сітуацыя з Андрэем Бандарэнкам – грубая і подлая правакацыя”

2014 2014-11-11T15:28:37+0300 2014-11-19T10:57:39+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/ales_bialiacki-007.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Кіраўнік ПЦ “Вясна” і віцэ-прэзідэнт FIDH Алесь Бяляцкі

Кіраўнік ПЦ “Вясна” і віцэ-прэзідэнт FIDH Алесь Бяляцкі

Усяго праз пару тыдняў пасля пераводу ў папраўчую калонію №2 г. Бабруйска экс-кіраўнік праваабарончай арганізацыі “Платформа” быў вымушаны абвесціць галадоўку. Пра гэта журналістам 10 лістапада паведаміў бацька зняволенага.

«Прычынай стала правакацыя, якую супраць яго зладзілі. Пра яго распаўсюдзілі звесткі, што раней, яшчэ ў першую адседку, ён нібыта сядзеў у камеры з чалавекам, у якога быў нізкі статус. І з гэтай прычыны такі статус павінен распаўсюджвацца і на яго. Маўляў, не можа ў тым ліку сядзець у сталоўцы за агульным сталом. Таму ён увогуле адмовіўся прымаць ежу. Прыходзіць у сталоўку і кажа, што адмаўляецца есці. Пакуль яго ў карцэр за гэта не садзяць, але сітуацыя ніяк не мяняецца да лепшага. Да таго ж адміністрацыя забараніла ўсім вязням пад пагрозай пакарання кантактаваць з Андрэем. Ведаю, што сын бачыўся ў калоніі з начальнікам, але вынік гэтай размовы мне невядомы. Я таксама спрабую прабіцца на прыём да кіраўніцтва калоніі, але пакуль гэта не ўдаецца», — распавёў Валер Бандарэнка Радыё Свабода.

Кіраўнік Праваабарончага цэнтра “Вясна” Алесь Бяляцкі, нядаўні палітвязень бабруйскай ПК-2, лічыць сітуацыю з Андрэем Бандарэнкам “відавочнай грубай і подлай правакацыяй”, адзначаючы, што падобныя метады з часоў СССР ужываюцца супраць непакорных і нязручных для адміністрацый калоній вязняў.

“Супраць зняволеных у папраўчых калоніях рэгулярна выкарыстоўваюцца недазволеныя метады ўціску. І выпадак Бандарэнкі вельмі паказальны. Забарона зняволеным з ім размаўляць, мець кантакты – гэта паўтарэнне сітуацыі, якая была ў мяне. Гэта спроба адміністрацыі калоніі аказаць псіхалагічны ўціск на зняволенага”, - кажа Алесь Бяляцкі, нагадваючы, што дзейнасць арганізацыі, якую ачольваў Андрэй Бандарэнка, датычылася якраз умоваў утрымання ў месцах зняволення, што, вядома, не магло падабацца адміністрацыі ПК-2, дзе Бандарэнка адбываў папярэдні тэрмін.  

“Стаўленне да Бандарэнкі было прадвызначанае яшчэ да таго, як ён патрапіў у гэтую калонію другі раз. Бо і падчас адбыцця першага тэрміну ён паводзіў сябе дастаткова незалежна, і ўжо на волі таксама адкрываў тую завесу сакрэтнасці, закрытасці, якая на сёння існуе ў месцах зняволення”, - кажа праваабаронца.

“А што датычыцца спробы прынізіць Бандарэнку ў вачах іншых зняволеных, гэта таксама неаднаразова ўжывалася адміністрацыяй калоніі як метад ціску на тых зняволеных, якія маюць сваё меркаванне ці з’яўляюцца для іх пэўным раздражняльнікам, з мэтай узмацніць ізаляцыю вакол іх такім чынам. Адназначна, што ўсе гэтыя дзеянні спланаваныя, і адказнасць за іх нясе адміністрацыя калоніі”, - падкрэслівае кіраўнік “Вясны”.

Нагадаем, перавод Андрэя Бандарэнкі з СІЗА №1 г.Мінска ў калонію №2 г.Бабруйска адбыўся напрыканцы кастрычніка, пасля разгляду ў Мінскім гарадскім судзе касацыйных скаргаў па яго крымінальнай справе. Касацыйная інстанцыя пакінула прысуд без зменаў: тры гады ў папраўчай калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international