viasna on patreon

Бабруйск: Галадоўнікаў выклікалі ў міліцыю і запрасілі да старшыні гарвыканкаму

2014 2014-11-11T14:00:50+0300 2014-11-11T14:00:50+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/prafsajuzz.gif Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Бабруйску працягваецца галадоўка звольненых з завода ТДіА сябраў пярвічкі СПБ. Да іх далучылася калега, "свабодаўка" Аксана Кернажыцкая і бібліятэкарка Святлана Грыцэнка, якой даводзілася ўзнаўляцца на працы праз суд з-за прыналежнасці да БХД. Генадзь Лабачоў быў вымушаны прыпыніць галадоўку з-за дрэннага самаадчування, лекары выявілі ў яго гіпертанічны крыз і накіравалі на бальнічны.

-Сёння на 14.00 мы атрымалі позвы ў міліцыю на сустрэчу з падпалкоўнікам Сяргеем Рудзько, - паведаміў старшыня суполкі СПБ Міхаіл Кавалькоў. - Мяркуем, на гэты раз нас выклікалі для складання пратаколаў.

А заўтра ў 13.00 у галадоўнікаў мусіць адбыцца сустрэча з старшынём гарвыканкама. Аб тым, што Андрэй Каваленка ўсё ж вырашыў сустрэцца са звольненымі з завода ТДіА, першым даведаўся Аляксандр Грамыка. Яму паведамілі пра гэта ўчора ўвечары па хатнім тэлефоне.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства