Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Беларускім Радыё Рацыя

2014 2014-11-11T08:40:37+0300 2014-11-11T10:28:04+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/zastaukaludzmizvacca.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кожны аўторак у 22:00 у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя” - праграма “Людзьмі звацца!”, якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека на Беларусі. Праграма складаецца з рубрык “Хроніка пераследу”, "Падзея тыдня" ды “Асоба. Дзяржава. Грамадства”.

Анонс выпуску:

“Хроніка пераследу”: старшыня праўлення Цэнтра прававой трансфармацыі Алена Танкачова высланая з Беларусі на 3 гады; галадоўнікаў з Бабруйску, затрыманых 10 лістапада, адпусцілі з міліцыі без складання пратаколаў.

“Падзея тыдня”: Беларусь у гэтым годзе выканала трэці смяротны прысуд: расстраляны жыхар Гомеля Аляксандр Груноў. Пра гэта праваабаронцам стала вядома 4 лістапада ад яго маці Вольгі Груновай.

“Асоба. Дзяржава. Грамадства”: госць рубрыкі – актывіст моладзевай апзіцыйнай арганізацыі Zмена, былы палітвязень, асуджаны за Плошчу-2010, Павел Вінаградаў.

У музычных паўзах - кампазіцыі  з дыску “Гарадзенскі Гармідар” гурта “Dzieciuki”, які, дарэчы, у поўным складзе быў затрыманы 8 лістапада ў Заслаўі, падчас здымкаў новага кліпа.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international