Брэст: дэпутаты гарадскога савета ігнаруюць звароты, дасланыя выбаршчыкамі

2014 2014-11-11T07:08:12+0300 2014-11-11T07:08:12+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/deputatckae_kresla.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Толькі старшыня гэтага прадстаўнічага органа ўлады Мікалай Красоўскі адказаў на ліст, дасланы актывістамі грамадзянскай ініцыятывы “Сацыяльны офіс”. Ад астатніх амаль чатырох дзесяткаў народных абраннікаў ніякай рэакцыі пакуль няма.

Як нагадаў прадстаўнік “Сацыяльнага офіса” Юрый Жыдовіч, у зваротах, накіраваных у пісьмовым выглядзе, актывісты грамадзянскай ініцыятывы прасілі дэпутатаў адказаць, якім чынам яны збіраюцца рабіць справаздачу аб сваёй дзейнасці з моманту абрання ў Брэсцкі гарадскі савет дэпутатаў.

Паводле словаў Жыдовіча, у сваім адказе старшыня гарсавета Красоўскі паведаміў, што справаздачу перад выбаршчыкамі ўжо зрабіў сёлета ў жніўні на сходзе ў актавай залі ЖЭС №7, а ў студзені ён плануе правесці паўторную справаздачу і сустрэчу з выбаршчыкамі сваёй акругі.

Што да астатніх дэпутатаў, якія праігнаравалі звароты, дык Юрый Жыдовіч упэўнены, што гэтым яны здзяйсняюць парушэнне беларускага заканадаўства. “Свае лісты мы накіравалі ім амаль месяц таму, а паводле Закона “Аб зваротах грамадзян” адказ павінен быў прыйсці цягам 15 дзён, - заўважае актывіст “Сацыяльнага офіса”. – Таму калі ў бліжэйшы час адказаў не дачакаемся, мусім звяртацца ў праваахоўныя органы, бо парушэнне заканадаўства відавочнае”.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international