Гурт Dzieciuki ў поўным складзе — 18 чалавек — у Заслаўі затрымаў АМАП

2014 2014-11-09T08:05:09+0300 2014-11-09T08:05:09+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/zatrymanni-000.jpg

Музыкаў гродзенскага гурту Dzieciuki затрымалі 8 лістапада ў Заслаўі, дзе яны здымалі кліп.

«Нас зараз вязуць у аддзел міліцыі Заслаўя. Затрымалі ўсіх музыкаў ды тых, хто дапамагаў нам у працы над кліпам, у тым ліку гісторыка Ігара Мельнікава. Усіх пасадзілі ў аўтазак, у любым момант могуць забраць тэлефон», – паведаміў адразу пасля затрымання вакаліст Dzieciuki Алесь Дзянісаў.

На дадзены момант усе ўдзельнікі здымак адпушчаныя з міліцыі. Пра гэта Алесь Дзянісаў паведаміў БелаПАН

Усяго, паводле яго слоў, было затрымана 18 чалавек. Міліцыянты палічылі здымкі кліпа (якія, дарэчы, праходзілі ў полі і нікому не заміналі) за несанкцыянаванае шэсце. Затрымалі на той падставе, што ніякіх дазваляльных папераў музыкі не мелі. Дазвол на здымкі неабходна было атрымаць у Заслаўі.

Музыкі здымалі кліп на песню «Хлопцы-балахоўцы» з свайго альбому «Гарадзенскі гармідар». 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international