У Віцебску забаранілі пікет да ўгодкаў Кастрычніцкай рэвалюцыі

2014 2014-11-06T19:30:44+0300 2014-11-07T11:44:41+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/kasrtychn-revalucija.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сябры Кансерватыўна-Хрысціянскай партыі БНФ Пётр Сарапеня і Ян Дзяржаўцаў хацелі зладзіць акцыю 7 лістапада. Паводле заяўнікаў, яны збіраліся інфармаваць суграмадзянаў "аб наступствах контррэвалюцыйнага кастрычніцкага перавароту" і "аб неабходнасці забароны ў Беларусі кампартыі і яе ідэалогіі".

Паводле афіцыйнай адмовы, яе прычынай сталі не тэма планаванага пікета і не намеры сябраў КХП БНФ. Забарону чыноўнікі абгрунтавалі сумнавядомым рашэннем Віцебскага гарвыканкаму №881 "Аб масавых мерапрыемствах у г. Віцебску". Згодна з гэтым рашэннем, заяўнікі мусяць прыкладаць да заяўкі ў раённую адміністрацыі таксама і дамовы на абслугоўванне акцыі медыкамі, супрацоўнікамі міліцыі і ЖКГ. Апрача апошніх, заключаць любыя дамовы з актывістамі згаданыя структуры адмаўляюцца.

У гэтым і сябры КХП БНФ, і іншыя прадстаўнікі дэмакратычнай супольнасці Віцебска пераконваліся неаднаразова. А праз адсутнасць такіх дамоваў з 2009 года ў абласным цэнтры не было дазволена ніводнай акцыі з ініцыятывы мясцовых актывістаў. Такім чынам віцебскія чыноўнікі робяць немагчымым рэалізаваць права на мірныя сходы і публічнае выказванне сваіх меркаванняў. І ўнесці нейкія змены ў дыскрымінацыйнае рашэнне гарвыканкам не пагаджаецца таксама, нягледзячы на звароты актывістаў у розныя інстанцыі і спробы адстаяць у судах сваё права на правядзенне масавых акцый.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international