Удзельнікі Асамблеі НДА Беларусі, Малдовы і Украіны па ўрэгуляваньні і прадухіленьні канфліктаў зьвяртаюцца да беларускіх уладаў з патрабаваньнем спыніць крымінальны перасьлед рэдактара газеты “Рабочы” Віктара Івашкевіча і іншых журналістаў.

2002 2002-09-09T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Зварот

Удзельнікаў Асамблеі НДА Беларусі, Малдовы і Украіны па ўрэгуляваньні і прадухіленьні канфліктаў
Кішынёў, 5-8 верасьня 2002 году


Мы, удзельнікі Сустрэчы, выказваем крайнюю заклапочанасьць у сувязі з перасьледам незалежнай прэсы ў Беларусі.

11 верасьня бягучага году ў судзе Першамайскага раёну г.Мінску пачнецца разгляд крымінальнай справы Віктара Івашкевіча – галоўнага рэдактара газеты “Рабочы”, якога абвінавачваюць у спробе зьдзяйсьненьня злачынства, якое прадугледжаньне арт. 367 ч.2 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь – “Паклёп у адносінах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь”. Віктару Івашкевічу пагражае пазбаўленьне волі на тэрмін да пяці гадоў. Артыкул, надрукаваны ў газеце “Рабочы”, быў узяты з адкрытай крыніцы і ўтрымліваў інфармацыю пра магчымыя факты карупцыі ў Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і дзяржаўны гандль зброяй. Пасьля неапраўдана жорсткага, на наш погляд, прысуду ў адносінах рэдактара рэгіянальнай незалежнай газеты “Пагоня” (Гродна) Міколы Маркевіча і журналіста гэтага выданьня Паўла Мажэйкі, мы, удзельнікі Сустрэчы, выказваем скрайнюю занепакоенасьць практыкай крымінальнага перасьледу журналістаў, што азначае яшчэ і парушэньне права на пошук і распаўсюджаньне інфармацыі.

Мы зьвяртаемся да беларускіх уладаў з заклікам захоўваць зафіксаваныя ў міжнародных дакументах, у тым ліку і на ўзроўні ААН, прынцыпы дэмакратыі і правоў чалавека.

Мы просім спыніць перасьлед журналістаў, спыніць крымінальны перасьлед рэдактара газеты “Рабочы” Віктара Івашкевіча.

8 верасьня 2002 году

Кішынёў

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international