Магілёўскі пракурор Вульвач паведаміў, што на органы МУС і пракуратуры не распаўсюджваецца інструкцыя аб справаводстве

2014 2014-11-05T14:51:09+0300 2014-11-05T20:40:04+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/prakurory.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Санкцыяваны агляд жытла незалежнага журналіста Алеся Буракова, а таксама кватэры ягоных бацькоў быў намеснікамі пракурора Магілёва спадарамі Фурманавым і Чупыркіным 11 і 12 верасня адпаведна.

Начальнік жа Ленінскага РАУСа Магілёва зацвердзіў агляд памяшкання, дзе нібыта адбылося адміністрацыйнае правапарушэнне, 12 верасня.

Дата 15 верасня, якая стаяла на пастанове на агляд памяшкання начальніка Ленініскага РАУСа Магілёва, пракурор назваў “тэхнічнай памылкай”.

Акрамя таго пракурор Магілёва Вульвач паведаміў, што спасылка ў скарзе на інструкцыю па справаводству не распаўсюджваецца на органы МУС і пракуратуры.

-          Паводле тых дакументаў, якія мы маем на руках, атрымліваецца, што пастанову на агляд месца пражывання падпісалі ў Ленінскім РАУСе 15 верасня, а каб атрымаць санкцыю пракурора на гэта міліцыянты ўключылі машыну часу і адправіліся дзякуючы ёй у 12 верасня, дзе гэтую санкцыю і падпісалі, - кажа магілёўскі праваабаронца Барыс Бухель.

Праваабаронца таксама здзіўлены адказам пракурора Магілёва, які паведамляе, што на органы МУС і пракуратуры не распаўсюджваецца інструкцыя аб справаводстве, якая ў адпаведнасці с законам аднолькава для выканання для ўсіх дзяржаўных арганізацый і органаў.

-          Мы скардзіліся таксама і на тое, што подпіс на санкцыі на агляд памяшкання не адпавядаў расшыфроўцы і пасадзе чалавека, які яе падпісаў. Нейкіх абмежаванняў у інструкцыі па справаводству для МУС і пракуратуры мы не знайшлі, - кажа Барыс Бухель.

У сувязі з адказам пракурора Вульвача праваабаронца мае намер падаць скаргу ў Генеральную пракуратуру і Міністэрства юстыцыі.   

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international