Генсакратар Савета Еўропы зноў заклікае Беларусь увесці мараторый на смяротную кару

2014 2014-11-05T13:59:03+0300 2014-11-05T13:59:03+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/jagland.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Генсакратар Савета Еўропы Турб`ёрн Ягланд

Генсакратар Савета Еўропы Турб`ёрн Ягланд

Генеральны сакратар Савета Еўропы Турб'ёрн Ягланд зноў заклікаў беларускія ўлады ўвесці мараторый на смяротную кару. Адпаведную заяву ён зрабіў 5 лістапада ў сувязі з інфармацыяй аб прывядзенні ў выкананне прыгавору аб вышэйшай меры пакарання ў дачыненні да 26-гадовага гамяльчаніна Аляксандра Грунова.

Ягланд падкрэслівае, што глыбока занепакоены інфармацыяй аб трэцяй у гэтым годзе смяротнай кары ў Беларусі, піша БелаПАН.

"Смяротная кара — гэта не правасуддзе. Яна супярэчыць усім еўрапейскім каштоўнасцям, — адзначыў Ягланд. — Я заклікаю ўлады Беларусі неадкладна ўвесці мараторый на смяротную кару і замяніць (на пажыццёвае зняволенне. — БелаПАН.) ужо вынесеныя смяротныя прыгаворы".

Аб тым, што прыгавор у дачыненні да 26-гадовага гамяльчаніна Аляксандра Грунова, асуджанага на смяротную кару, прыведзены ў выкананне, паведамілі напярэдадні беларускія праваабаронцы. Гэта ўжо трэцяя з пачатку года смяротная кара ў Беларусі. Між тым афіцыйнага пацвярджэння таму, што прыгавор прыведзены ў выкананне, пакуль няма.

Напярэдадні таксама стала вядома аб тым, што Аляксандр Лукашэнка адмовіў Аляксандру Грунову ў памілаванні — справа Грунова з адпаведнай паметкай вярнулася ў Гомельскі абласны суд. Паведамлялася таксама, што ўсе працэсуальныя дзеянні па абскарджанні смяротнага прыгавору выкарыстаныя.

Аляксандр Груноў прызнаны вінаватым у забойстве гомельскай студэнткі Наталлі Емяльянчыкавай. Дзяўчына загінула ў верасні 2012 года — ёй было нанесена больш за 100 нажавых раненняў. Гэтае забойства Груноў учыніў праз год пасля адбыцця пакарання за жорсткае збіванне сужыцеля сваёй маці, у выніку якога той памёр.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international