У Магілёве аблюст адклікаў пазоў на прыпыненне дзейнасці Магілёўскага праваабарончага цэнтра

2014 2014-11-05T10:29:52+0300 2014-11-05T11:08:20+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/pravy-czalaveka.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Нагодай для гэтага паслужыла тое, што праваабарончая арганізацыя здолела знайсці новы юрыдычны адрас.

Пра такі паварот падзей стала вядома ўчора, 4 лістапада, у Магілёўскім абласным судзе.

Прычынай для пазову ў суд з боку Магілёўскага абласнога ўпраўлення юстыцыі паслужыла тое, што грамадская арганізацыя не прадаставіла ў час дакументы, якія былі неабходы для рэгістрацыі зменаў юрыдычнага адрасу. Напярэдадні судовага працэсу аблюст вынес Магілёўскаму праваабарончаму цэнтру (МПЦ) два пісьмовых папярэджанні.

-  У нас быў юрыдычны адрас, аднак у сувязі з тым, што ў пададзеных дакументах у аблюст чыноўнікі выявілі недакладнасці ў метражы памяшкання, гэтыя дакументы завярнулі назад. Мы думалі, што выправім дакументы і зноўку пададзім, аднак у гэты момант гаспадар памяшкання адмовіўся прадастаўляць нам арэнду. Думаю, што гэта магло адбыцца пад ціскам чыноўнікаў і спецслужбаў, - кажа старшыня Магілёўскага праваабарончага цэнтра Уладзімір Краўчанка.

Трэба адзначыць, што МПЦ з’яўляецца найстарэйшай у Беларусі рэгіянальнай праваабарончай арганізацыяй. Мясцовыя ўлады перыядычна спрабуюць яе ліквідаваць.   

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international