Вярхоўны суд адмовіў у задавальненні скаргі ваўкавыскага актывіста Віталя Гуляка (дакумент)

2014 2014-11-04T11:17:35+0300 2014-11-04T11:35:08+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/guliak.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Віталь Гуляк

Віталь Гуляк

 

   Ваўкавыскі грамадскі актывіст Віталь Гуляк атрымаў адказ з Вярхоўнага суда на сваю скаргу па адміністрацыйнай справе за подпісам намесніка старшыні ВС Валерыя Калінковіча. Вярхоўны суд не ўзяў пад увагу аргументы скаргі і лічыць, што Віталь Гуляк быў аштрафаваны ў адпаведнасці з дзейсным заканадаўствам: “Вы прыцягнуты да адказанасці не за ажыццяўленне права на свабоду выказвання меркавання і свабоду сходаў, а за парушэнне ўстаноўленага законам парадку такога ажыццяўлення”.

   Нагадаем, што 13 сакавіка бягучага года грамадскі актывіст быў затрыманы ваўкавыскай міліцыяй за тое, што праводзіў адзіночны пікет у падтрымку Украіны. Віталь Гуляк выйшаў у той дзень з украінскім жоўта-блакітным сцягам і плакатам “Не вайне! Пуцін прэч!” у сквер воінаў-інтэрнацыяналістаў. 17 сакавіка суддзя Ваўкавыскага раённага суда Мікалай Талашка аштрафаваў Гуляка на 10 базавых велічынь, а таксама пастанавіў знішчыць матэрыялы ўдзельніка пікету. Пададзеная ў Гродзенскі абласны суд касацыйная скарга задаволеная не была – суддзя Мікалай Рачынскі пакінуў рашэнне Ваўкавыскага раённага суду без зменаў.  

   Такім чынам, Віталь Гуляк з адмоўным вынікам прайшоў суды нацыянальных інстанцый і зараз збіраецца звяртацца ў Камітэт па правах чалавека ААН.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international