Семінар у Гомелі: чым займаюцца праваабаронцы і як салідарнасць паляпшае гэты свет

2014 2014-11-04T08:07:49+0300 2014-11-04T08:10:54+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/gomel_01_by.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

«Калі ўжо нешта рабіць, дык па-вялікаму»

А.І. Б. Стругацкія

Жадаеш даведацца, хто такія праваабаронцы і ад чаго яны абараняюць нас? Паразважаць навошта патрэбна міжнародная салідарнасць, а таксама як і каго могуць кантраляваць грамадзяне? Гэта і многае іншае на семінары ў Гомелі 9 лістапада!

Апошні дзень падачы заявак 6 лістапада.

Пра што семінар?

Адукацыйны семінар праходзіць цягам дня і падзелены на блокі. Вы можаце абраць, у якіх з іх прымеце ўдзел (удзел ва ўсіх блоках не з'яўляецца абавязковым, але пажаданы для найлепшага засваення інфармацыі).

«Правы Чалавека «на пальцах» (абавязковы блок, але калі вы ўжо прымалі ў ім удзел, калі ласка, адзначце гэта пры запаўненніанкеты) – даступна і проста будуць разгледжаны 5 тэзісаў, якія з'яўляюцца асноватворнымі ў Міжнароднай Школе Правоў Чалавека і Грамадзянскіх Дзеянняў.

Дзеянні ў абарону грамадскіх інтарэсаў. У блоку будуць разгледжаны паняцце грамадскай праблемы і грамадскага інтарэсу, чым можна кіравацца для вырашэння праблем свайго горада, рэгіёну і нават краіны. Таксама гаворка пойдзе аб розных стратэгіях і тактыках для дасягнення пастаўленых мэтаў.

Грамадзянскі кантроль. Што з сябе ўяўляе праваабарончае назіранне і навошта яно, асноўныя прынцыпы, хто такія назіральнікі, расповед пра назіранне на судовых працэсах, масавых мерапрыемствах не толькі ў Беларусі, але і ў іншых краінах.

Каго мы чакаем?

Да ўдзелу запрашаюцца беларуская моладзь і студэнты, а таксама ўсе жадаючыя незалежна ад узросту, сацыяльнага стану, веравызнання і г.д.

Дзе і калі?

Семінар адбудзецца ў Гомелі 9 лістапада (нядзеля) з 10.00 да 19.00. Дакладнае месца правядзення будзе паведамленае адабраным удзельнікам. Вядучыя праграмы – маладыя беларускія праваабаронцы.

Анлайн-заяўку запаўняйцетут. Дэдлайн падачы заявак 6 лістапада ўключна.

Бонус для ўдзельнікаў

Для тых, хто паспяхова пройдзе дадзены семінар, прадугледжана паглыбленае навучанне, а таксама іншыя прапановы ў галіне адукацыі правам чалавека, стажыроўкі і ўдзел у дзейнасці беларускіх і міжнародных праваабарончых і моладзевых арганізацый.

«Правы Чалавека «на пальцах» — сталая навучальная праграма па Правах Чалавека для пачаткоўцаў. Падчас праграмы задаецца і ўзнікае шмат пытанняў, над якімі прапануецца паразважаць самастойна, а таксама з іншымі ўдзельнікамі і вядучымі. Праграма з’яўляецца часткайМіжнароднай школы Правоў Чалавека і грамадзянскіх дзеянняў.

Па ўсіх пытаннях пішыце наbelmpd@gmail.com.

Далучайцеся да насВконтакте,Facebook,Twitter,Instagram, Youtube.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international