Östgruppen: 10 год дзейнасці на карысць дэмакратыі і правоў чалавека (відэа)

2014 2014-11-03T15:06:59+0300 2014-11-03T15:27:58+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/martin-uggla-2014.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Марцін Угла, кіраўнік Östgruppen

Марцін Угла, кіраўнік Östgruppen

Шведская праваабарончая арганізацыя Östgruppen адзначае 10-годдзе сваёй дзейнасці, адным з прыярытэтных напрамкаў якой з’яўляецца Беларусь.  

Стварыўшы арганізацыю дзеля працы на карысць дэмакратыі і правоў чалавека ва Усходняй Еўропе, сябры Östgruppen змаглі наладзіць плённую супрацу з арганізацыямі нашага рэгіёну, заўсёды адгукаюцца на надзённыя праблемы калегаў-праваабаронцаў і актыўна распаўсюджваюць адпаведную інфармацыю ўнутры сваёй краіны.

Праваабарончы цэнтр “Вясна” мае сталае сяброўства і супрацу з Östgruppen. Імя кіраўніка арганізацыі Марціна Углы добра вядомае і паважанае ў дэмакратычным асяродку Беларусі, сярод праваабаронцаў, актывістаў грамадзянскай супольнасці, культурных дзеячоў. Тым часам для ўладаў ён з’яўляецца непажаданай персонай: за рэзкую крытыку сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі Марціну Углу забаронены ўезд у нашу краіну. Гэты крок уладаў, безумоўна, сведчыць пра плённасць шматгадовай працы Östgruppen і яе кіраўніка асабіста на карысць дэмакратыі ў Беларусі. Пэўным падвынікаваннем гэтага перыяду дзейнасці можна назваць кнігу Марціна Углы “Памятка для дыктатара”, якая сёлета выйшла ў свет і праз якую аўтар спадзяецца зрабіць Беларусь больш зразумелай як для ўраду сваёй краіны, так і для шараговага шведа.  

Кіраўнік “Вясны” Алесь Бяляцкі адзначае, што меў за вялікі гонар  асабіста павіншаваць Östgruppen, узяўшы ўдзел у імпрэзе ў Стакгольме, з якой распачаліся святкаванні 10-годдзя арганізацыі.

Сябра Östgruppen Юн Фрыдгальм, кіраўнік “Вясны” Алесь Бяляцкі і былы амбасадар Швецыі ў Беларусі Стэфан Эрыксан. Стакгольм, 23 кастрычніка 2014

Сафія і Марцін Углы. Стакгольм, 23 кастрычніка 2014

Беларускі гурт PortMone на святочнай імпрэзе Östgruppen

Усе сябры Праваабарончага цэнтру “Вясна” далучаюцца да гэтых віншаванняў, зычаць сваім шведскім калегам невычэрпнай энергіі, энтузіязму ў дасягненні ўсіх пастаўленых мэтаў і бязмежна дзякуюць за падтрымку.     

Östgruppen: 10 год дзейнасці на карысць дэмакратыі і правоў чалавека (відэа)
Марцін і Сафія Углы на святочнай імпрэзе Östgruppen. Стакгольм, 23 кастрычніка 2014
Алесь Бяляцкі на святочнай імпрэзе Östgruppen. Стакгольм, 23 кастрычніка 2014
Беларускі гурт Port Mone на святочнай імпрэзе Östgruppen. Стакгольм, 23 кастрычніка 2014

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international