“Будзем рабіць усё магчымае, каб рашэнне аб пазбаўленні віда на жыхарства было перагледжанае”

2014 2014-11-03T09:44:37+0300 2014-11-03T10:40:53+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/stefanovich_27.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Намеснік старшыні ПЦ “Вясна” Валянцін Стэфановіч

Намеснік старшыні ПЦ “Вясна” Валянцін Стэфановіч

Намеснік старшыні Праваабарончага цэнтру “Вясна” Валянцін Стэфановіч  выказаў сваё стаўленне да рашэння аб  ануляванні віда на жыхарства і разгляду пытання пра высылку з Рэспублікі Беларусь праваабаронцы Алены Танкачовай, лідэра Цэнтра прававой трансфармацыі Lawtrend.

“І я асабіста, і Праваабарончы цэнтр “Вясна”, расцэньваюць гэтыя дзеянні ўладаў, як выключна палітычна матываваныя, найперш звязаныя з дзейнасцю Алены Танкачовай і арганізацыі, якую яна ўзначальвае. Гэта спроба пазбавіць Беларусь адной з актыўных праваабаронцаў, якая на працягу шмат гадоў плённна займалася праваабарончай дзейнасцю.

Цэнтр прававой трансфармацыі Lawtrend, які ўзначальвае Алена Танкачова – адна з вядучых праваабарончых арганізацый у Беларусі, арганізацыя, з якой “Вясна” мае партнерскія стасункі шмат гадоў.  Lawtrend актыўна прымаўудзел у многіх супольных дзеяннях, у тым ліку ў цяжкія часы, якія наступілі пасля 19 снежня 2010 года, а таксама ў 2011 годзе, калі “Вясна” сутыкнулася з жорсткім пераследам з боку ўладаў, калі быў арыштаваны кіраўнік арганізацыі Алесь Бяляцкі.

Арганізацыя, якую ўзначальвае Алена Танкачова,  працавала над юрыдычнай экспертызай законапраектаў і законаў, прымала ўдзел у розных міжнародных механізмах, у тым ліку ва Універсальным перыядычным аглядзе, які Беларусь павінна будзе праходзіць у 2015 годзе. Кааліцыяй праваабарончых арганізацый быў падрыхтаваны альтэрнатыўны даклад, частка якога – аналітычная праца Цэнтраправавой трансфармацыі. Пры гэтым дадаткова яны падрыхтавалі асобны дадатковы даклад на тэму свабоды асацыяцый у Беларусі.

Мне падаецца, што менавіта з гэтым і звязаныя дзеянні ўладаў, якія зараз проста выкідваюць яе за межы Рэспублікі Беларусь, знайшоўшы для гэтага неістотную нагоду ў выглядзе некалькіх фактаў відэафіксацыі перавышэння ёй хуткасці на дарогах, якую яна па інфармацыі СМІ, здзейсніла.У нас па такіх смешных абставінах нікога віда на жыхарства не пазбаўлялі і не пазбаўляюць.

Таму выказваем свае словы салідарнасці і падтрымкі Алене ў такой цяжкай для яе сітуацыі і запэўніваем, што будзем рабіць усё магчымае, каб гэтага не здарылася, а рашэнне ўладаў было перагледжанае, - заяўляе Валянцін Стэфановіч.

Пытанне аб ануляванні віду на жыхарства Алены Танкачовай будзе вырашацца 5 лістапада. 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international