viasna on patreon

У Свіслачы ўлады зноў пераследуюць грамадскага актывіста Юрыя Глебіка

2014 2014-11-03T00:11:35+0300 2014-11-03T00:11:35+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/svislach-2014-glebik.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Юрый Глебік

Юрый Глебік

   1 лістапада да свіслацкага актывіста Юрыя Глебіка завіталі прадстаўнікі міліцыі. Яны паведамілі, што ў дачыненні да яго складзены пратакол за нібыта здзейсненае адміністрацыйнае правапарушэнне. Гутарка ідзе пра падзеі 26 кастрычніка, калі ў Свіслачы адбыўся традыцыйны штогадовы Дзень памяці паўстанцаў 1863 года. Юрый Глебік тады выступіў перад прысутнымі, трымаючы ў руках нацыянальны бел-чырвона-белы сцяг. За акцыяй памяці пільна сачылі міліцыянты і людзі ў цывільным. Не выключана, што Глебік можа быць абвінавачаны ў тым, што ён браў удзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве і выкарыстоўваў “незарэгістраваную сімволіку”. Пакуль позвы ў суд Юрый Глебік не атрымаў.

   Два гады таму, у лістападзе 2012, Юрый Глебік ужо быў аштрафаваны за ўдзел у святкаванні Дня памяці паўстанцаў 1863 года. Тады суддзя Жана Салагубік аштрафавала яго, а таксама Анатоля Валюка і Віктара Дзесяціка на 10 базавых велічынь кожнага.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства